viasna on patreon

Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў Варшаве

2015 2015-08-04T10:40:54+0300 2015-08-04T10:40:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/warshawa-4-shniunia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хельсінкскі фонд па правах чалавека ў Варшаве ў Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ладзіць паказ дакументальнага фільма “Банда”. У стужцы распавядаюцца гісторыі аб выкраданні апанентаў беларускіх уладаў. Фільм быў падрыхтаваны Беларускім дакументацыйным цэнтрам, грамадскай арганізацыяй, якая займаецца зборам фактаў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Фільм будзе паказаны ў рускамоўнай версіі з субтытрамі на англійскай мове. Дэбаты будуць пераведзены на польскую мову.

Пасля паказу адбудзецца дыскусія з удзелам Вольгі Саламатавай,  экспертам Хельсінкскага фонду па правах чалавека ў Беларусі, Драгініі Надаждзін, дырэктарам Amnesty International у Польшчы, Раісай Miхайлоўскай,  праваабаронца, старшыня Беларускага дакументацыйнага цэнтра, Вольгай Завадскай, маці зніклага ў 2000 годзе журналіста Дзмітрыя Завадскага.

Дэбаты будзе весці Аляксей Дзікавіцкі, галоўны рэдактар ​​інфармацыйнага Белсат ТВ.

Партнёрамі мерапрыемства выступаюць:

Amnesty International Польшча

Асацыяцыя маладых журналістаў "Поліс"

Група «Гарызонт - супраць смяротнага пакарання" у ХФПЧ і SMD "Поліс"

Пачатак: 18-00 па польскім часе.

Месца правядзення: Faktyczny Dom Kultury, Галчынскага (Gałczyńskiego) 12, Варшава.

Старонка мерапрыемства ў facebook

Бясплатны ўваход.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства