viasna on patreon

У Гродне невядомы напаў на зборшчыка подпісаў за Анатоля Лябедзьку

2015 2015-08-03T15:56:45+0300 2015-08-03T15:56:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-zbor-kanflikt-liabedz-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   3 жніўня у Гродне на пікеце ў мікрараёне Фарты на грамадскага актывіста Мікалая Ворана, зборшчыка подпісаў за Анатоля Лябедзьку, напаў невядомы. Незнаёмы мужчына, які некалькі разоў пад’язджаў на таксі, выкрыкваў прарасійскія лозунгі, крычаў, што ён рускі, і нападаў на Мікалая Ворана. Зборшчык подпісаў выклікаў міліцыю, аднак нападнік з’ехаў. Потым ён вярнуўся і зноў пачаў агрэсіўна нападаць, перавярнуў стэнд з плакатамі Анатоля Лябедзькі, ударыў Ворана бутэлькай у грудзі. Журналісты, якія з’явіліся на месцы канфлікту, дапамаглі затрымаць хулігана, які, праўдападобна, быў нападпітку. Урэшце яго забраў нарад міліцыі. Пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне складзены, якія меры прымуць міліцыя і суд – стане вядома пазней.

Фота “Радыё Рацыя”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства