viasna on patreon

Судовае паседжанне па справе Лэйлы і Арыфа Юнус перанесена на 4 жніўня

2015 2015-08-03T15:22:49+0300 2015-08-03T15:55:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/junus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арыф і Лэйла Юнус, праваабаронцы з Азербайджану

Арыф і Лэйла Юнус, праваабаронцы з Азербайджану

Сёння ў Бакінскім судзе па цяжкіх злачынствах працягнуўся разгляд справы праваабаронцаў Лэйлы і Арыфа Юнус, паведамляе contact.az.

Улады яшчэ больш абмежавалі доступ на працэс незалежным назіральнікам. Так, у адрозненні ад папярэдніх паседжанняў, на працэс не пусцілі ні аднаго прадстаўніка незалежнай прэсы. З вялікімі намаганнямі ў залу слухання ўдалося патрапіць прадстаўнікам амбасадаў ЗША, ФРГ і ЕЗ, пры гэтым не прапусцілі перакладчыкаў заходніх дыпламатаў.

Праз некаторы час пасля пачатку працэсу, да будынка суда прыехала "хуткая дапамога". Як паведаміў адвакат Эльчын Гамбар, рэзка пагоршыўся стан Арыфа Юнуса: у якога падвысіўся ціск і ён страціў прытомнасць. Лекары аказвалі праваабаронцу дапамогу прама ў зале суда, які быў забіты людзьмі і дзе быловельмі душна. Акрамя таго, Арыф і Лэйла Юнус сядзелі ў шкляной клетцы-акварыуме.

Пасяджэнне было перапынена.

Праз некаторы час стан Арыфа Юнуса некалькі стабілізаваўся. Аднак, як паведаміў адвакат, абвінавачаныя ў такіх умовах адмаўляліся даваць паказанні ў судзе.

Да А. Юнус прыбыў лекар з СІЗА, які выказаў меркаванне, што стан праваабаронцы не дазваляе яму прымаць ўдзел у судовым паседжанні. Арыф Юнус ўжо двойчы пераносіў гіпэртанічны крыз падчас свайго арышту і пры спробе ператрусу ў яго кватэры.

Нагадаем, Лэйла Юнус была арыштаваная 30 ліпеня 2014, а Арыф Юнус 5 жніўня 2014 года. Муж і жонка абвінавачваюцца ў махлярстве ў буйным памеры і кожнаму з іх пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, Лэйла Юнус абвінавачваецца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, ухіленні ад выплаты падаткаў, падробцы дакументаў. Па выніках папярэдняга следства, абвінавачванне па артыкуле 274 КК Азербайджана «Дзяржаўная здрада” супраць абодвух выдзелена ў асобную вытворчасць.

Муж і жонка Юнус прызнаныя Amnesty İnternational «вязнямі сумлення».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства