«Правы Чалавека «на пальцах» пройдуць 15 жніўня ў каралеўскім горадзе — Гродна
Хочаш даведацца, хто такія праваабаронцы і ад чаго яны абараняюць нас? Паразважаць што такое гуманітарны антыфашызм і якім чынам вырашаць грамадскія праблемы? Гэта і многае іншае на семінары 15 жніўня ў каралеўскім Гродна!
Запаўняй анкету да 13 жніўня ўключна!
Пра што семінар?
Семінар складаецца з блокаў. «Правы Чалавека «на пальцах» — даступна і проста будуць разгледжаны 5 тэзісаў, на якіх грунтуецца праца Міжнароднай Школы Правоў Чалавека і Грамадзянскіх Дзеянняў.
Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў. Будуць разгледжаны паняцце грамадскай праблемы і грамадскага інтарэсу, чым можна кіравацца для вырашэння праблем свайго горада, рэгіёну і нават краіны. Таксама гаворка пойдзе аб розных стратэгіях і тактыках для дасягнення пастаўленых мэтаў.
Гуманітарны антыфашызм. Што такое сучасны фашызм і фашызойдныя тэндэнцыі? Як супрацьстаяць гэтаму і працаваць са сваім унутраным фашыстам? Таксама абмяркуем антырасізм, антытаталітарныя практыкі і актыўную міратворчасць.
Каго мы чакаем?
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.
Дзе і калі?
Семінар пройдзе ў Гродна 15 жніўня (субота), скрайні тэрмін падачы заявак 13 жніўня. Арыентыровачны час: з 11.00 да 18.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам за некалькі дзён да семінара.
Увага! Пры запаўненні анкеты вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
«Правы Чалавека «на пальцах» — сталая асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.
Далучайцеся да нас Вконтакте, Facebook, Twitter, Instagram, Youtube.