viasna on patreon

4 жніўня – акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў у Вільні

2015 2015-07-31T09:01:03+0300 2015-07-31T09:01:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salidarnascj-408..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі 4 жніўня ў Вільні пройдзе акцыя на знак падтрымкі палітзняволеных беларусаў.  Менавіта 4 жніўня ў 2011  годзе  ў  Мінску  быў  арыштаваны  вядомы  беларускі  праваабаронца  Алесь  Бяляцкі. І хоць ён быў датэрмінова вызвалены ў 2014 годзе, ціск на праваабаронцаў і актывістаў не спыніўся. Як мінімум 6 палітвязняў застаецца за кратамі ў Беларусі, і ў свеце надыходзячых выбараў  Прэзідэнта,  якія  прызначаныя  на  11  кастрычніка,  няма  гарантый, што  новых выпадкаў пераследу па палітычных матывах не будзе.

Вы можаце далучыцца да арганізатараў акцыі  на Ратушнай плошчы (Rotušės aikštė) у Вільні ў 13:00 у аўторак, 4 жніўня. Усе жадаючыя змогуць падпісаць паштоўкі беларускім палітвязням,  сфатаграфавацца  з  плакатамі  на  знак  салідарнасці  з  грамадзянскай  супольнасцю  Беларусі,  а  таксама  паразмаўляць  з  новым  пакаленнем  праваабаронцаў. У  прадстаўнікоў  медыя  будзе  шанец  правесці  інтэрв'ю  з  праваабаронцам  і  каардынатарам  кампаніі  «Праваабаронцы  супраць смяротнага пакарання» Андрэем Палудам, а таксама атрымаць апошнюю інфармацыю  аб сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі.

Акцыя, запланаваная на паўгадзіны, скончыцца  шэсцем. Удзельнікі з партрэтамі палітвязняў і плакатамі, якія  заклікаюць  да  іх  неадкладнага  вызвалення, пройдуць  да  Беларускага  дома  правоў чалавека імя Б. Звозскава (Latako,3). 

На сённяшні дзень 6  беларусаў незаконна пазбаўленыя волі за свае палітычныя перакананні. З  1996  года  наяўнасць  палітычных  зняволеных  у  Беларусі  стала  пастаяннай  з'явай.  Рознага  кшталту  ціску  і  рэпрэсіям  было  падвергнута  некалькі  тысяч  чалавек.  4  чалавекі  -  былыя  палітычныя апаненты прэзідэнта – зніклі, пры гэтым дагэтуль ніводная са справаў не атрымала  адпаведнага расследавання. 

Час правядзення акцыі: 13.00 – 13. 30 

Месца:  Ратушная плошча.

Арганізатары: Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава і Freedom House

Усе  ахвотныя  падтрымаць  грамадзянскую  супольнасць  Беларусі,  змогуць зрабіць гэта некалькімі спосабамі:

➢ адаслаць паштоўку (або ліст падтрымкі) палітзняволеным

➢ сфатаграфавацца з плакатамі ў тэматычным стылі

➢  распаўсюдзіць  інфармацыю  пра  Дзень  салідарнасці праз сацыяльныя  сеткі  http://by.soli-day.org/be

У папярэднія гады мерапрыемствы ў межах акцыі праходзілі ў некалькіх дзесятках краін свету. Сёлета  разнастайныя  акцыі  салідарнасці  таксама  пройдуць  у  розных  краінах  па  ўсім  свеце, уключаючы Літву. 

Далучайцеся, бо салідарнасць мацней рэпрэсій!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства