У Бакінскім судзе сведкі далі паказанні на карысць праваабаронцы Лэйлы Юнус
Як паведамляе contact.az, 28 ліпеня у Бакінскім судзе па цяжкіх злачынствах пад старшынствам Афгана Гаджыева была працягнута судовае паседжанне па справе азербайджанскай праваабаронцы Лэйлы Юнус і яе мужа Арыфа Юнус.
Як і на папярэдніх пасяджэннях, зала загаддзя была амаль запоўненая асобамі, прапушчанымі ў залу праз службовыя дзверы. Калі дзьверы залы былі адкрыты для назіральнікаў, там знаходзіліся 22 чалавекі, у тым ліку некалькі прадстаўнікоў праўладнай прэсы. У выніку, у залу змаглі трапіць два журналісты, супрацоўнік амерыканскай амбасады з перакладчыкам і прадстаўніца адной з міжнародных праваабарончых арганізацый таксама з перакладчыцай. Абураныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія ня трапілі ў залу, сталі гучна стукаць у дзверы суда, выкрыкваючы «несвабодны суд», «37-ы год». Пасля гэтага супрацоўнікі паліцыі адціснулі тых, хто сабраўся ад будынку суда.
На працэсе былі працягнутыя слуханні паказанняў сведкаў.
Адным з іх з'явілася сузаснавальніца таварыства «Жанчыны за мір і дэмакратыю на пярэднім Каўказе» Адыля Манафава. Адвакат Афган Мамедаў спытаў у яе, ці давалі сузаснавальнікі пры ліквідацыі арганізацыі яе старшыні Рэнэ Сафараліевай паўнамоцтвы наймаць адваката? А. Манафава адказала, што не.
Адвакат Эльчын Гамбар спытаў, які ўдзел Лэйла Юнус прымала ў працы НДА? Сведка сказала, што праваабаронца ўдзельнічала ў міратворчых намаганнях па рашэнні Карабахскай праблемы. Калі ў яе спыталі, у чым заключалася яе праца, А. Манафава сказала, што Л.Юнус аргументавана, абапіраючыся на канкрэтныя факты, інфармавала пра прычыны карабахскага канфлікту, акупацыі азербайджанскіх тэрыторый.
«Армяне не маглі нешта супрацьпаставіць яе аргументам», - сказала А. Манафава.
Пры гэтым пракурор Фарыд Нагіеў стаў перашкаджаць працягу прамовы А. Манафава. У адказ адвакат Эльчын Гамбар нагадаў, што ўчора на судзе далі магчымасць размаўляць сведку Тахмасібу Наврузаву, які даў паказанні супраць Л.Юнус аб супрацоўніцтве са спецслужбамі Арменіі толькі на падставе таго, што ён пра гэта даведаўся са СМІ.
«Вы даяце Тахмасібу Наврузаву казаць тут усё, а каштоўнаму сведку не дазваляеце выказацца», - заўважыў адвакат.
А. Манафава пацвердзіла, што міжнародныя арганізацыі спраўдзілі дзейнасць Л.Юнус. На пытанне адваката Э.Гамбарова, чым займалася ў арганізацыі Р. Сафараліева, сведка сказала, што яна вяла справаводства. А Л.Юнус не была кіраўніком арганізацыі.
«Лэйла Юнус вельмі дэмакратычны чалавек», - далей заўважыла А. Манафава.
Адыля Манафава адмоўна адказала на пытанне пракурора аб тым, што яна была ў курсе выкарыстання грантаў, зняцця грошай з банкаўскіх рахункаў. Лэйла Юнус спытала таксама - пры роспуску НДА ў чэрвені 2014 года ці ўздымалася пытанне аб нанясенні ёю шкоды арганізацыі? На гэтае пытанне сведка дала адмоўны адказ.
Далей Л.Юнус заявіла, што прадстаўляны як адвакат пацярпелага боку - таварыства «Жанчыны за мір і дэмакратыю на пярэднім Каўказе» Шахрат Алахманаў - «дзяжурны адвакат», а значыць не можа быць прадстаўніком пацярпелага. Суддзя спрабаваў перашкодзіць Л.Юнус. У адказ яна сказала: «Хоць трохі шануйце закон».
Суддзя спытаў у А. Манафавай, ці быў пратакол аб самароспуску НВА? У адказ яна сказала, што такі пратакол быў, а працэс ліквідацыі быў даручаны Р. Сафараліевай.
Сведка Земфіра Ісмайлава паведаміла, што ведае Л.Юнус яшчэ з 1988 па яе дзейнасці ў НДА. З. Ісмайлава сказала, што Л.Юнус за ўсе гэтыя гады дапамагла многім людзям.
З. Ісмайлова ў той жа час заявіла, што не з'яўлялася сузаснавальнікам таварыства «Жанчыны за мір і дэмакратыю на пярэднім Каўказе». Аднак яна падпісалася пры самароспуску арганізацыі. Сведка патлумачыла гэта тым, што падпісацца ёй прапанавала Р. Сафараліева. На пытанне абароны ці ёсць у З. Ісмайлавай заўвагі да Л.Юнус, яна сказала, што не. З. Ісмайлава адзначыла, што ў свой час Лэйла Юнус рабіла многае для інфармавання аб карабахскім канфлікце. Сведка адзначыла, што пры ліквідацыі таварыства «Жанчыны за мір і дэмакратыю на пярэднім Каўказе» не абмяркоўвалася пытанне аб нанясеннi НДА шкоды з боку Л.Юнус.
Далей была выкліканая Зарыфа Гаджыева - былая жонка арыштаванага журналіста Раўфа Міркадырава. Абарона выступіла супраць допыту сведкі, паколькі яе паказанні не маюць дачынення да гэтай крымінальнай справе. Аднак З. Гаджыева сказала, што была супраць паездак былога мужа ў Арменію, непакоілася за яго. Яна сказала, што ніколі не сустракалася з Л.Юнус, але чула, як Мікадыраў размаўляў з ёй па тэлефоне.
Наступнае судовае пасяджэнне адбудзецца 3 жніўня ў 10.00.
Нагадаем, Лэйла Юнус была арыштаваная 30 ліпеня 2014, а Арыф Юнус 5 жніўня. Муж і жонка абвінавачваюцца ў махлярстве ў буйным памеры і кожнаму з іх пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, Лэйла Юнус абвінавачваецца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, ухіленні ад выплаты падаткаў, падробцы дакументаў. Па выніках папярэдняга следства, абвінавачванне па артыкуле 274 КК Азербайджана «Дзяржаўная здрада” супраць абодвух выдзелена ў асобную вытворчасць.
Муж і жонка Юнус прызнаныя Amnesty İnternational «вязнямі сумлення».