viasna on patreon

Справаздача па назіранні за фарміраваннем тэрытарыяльных выбарчых камісій

2015 2015-07-24T19:59:35+0300 2015-07-24T19:59:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/za-svabodnyja-vybary-480.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" правялі маніторынг і аналіз стварэння тэрытарыяльных выбарчых камісій для правядзення прэзідэнцкіх выбараў, па выніках якіх была падрыхтавана справаздача.

Агульныя высновы:

  1. Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі (далей - ТВК) - адзін з асноўных механізмаў выбарчага працэсу, які істотна ўплывае на правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў.
  2. У адпаведнасці з дзеючым выбарчым заканадаўствам, фарміраванне ТВК цалкам адносіцца да кампетэнцыі мясцовых выканаўча-распарадчых органаў, якія з'яўляюцца часткай выканаўчай вертыкалі ўлады.
  3. Нормы дзеючага заканадаўства, якія прадугледжваюць пэўныя гарантыі пры фарміраванні ТВК, у прыватнасці, патрабаванне аб наяўнасці не менш за адну трэць сябраў камісій з ліку сябраў грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, на практыцы не забяспечваюць палітычнага плюралізму ў складзе выбарчых камісій.
  4. Адсутнасць заканадаўча замацаваных крытэрыяў для прэтэндэнтаў у склад камісій робіць магчымым пераборлівы падыход пры іх фарміраванні: у большасці выпадкаў перавага аддаецца прадстаўнікам палітычных сілаў і арганізацый, якія падтрымліваюць дзеючага кіраўніка дзяржавы. Адсутнасць такіх крытэрыяў робіць бессэнсоўным і судовае абскарджанне рашэнняў аб адмове ва ўключэнні ў склад выбарчых камісій.
  5. Нязначная колькасць прадстаўнікоў палітычных партый у складзе ТВК адлюстроўвае спецыфіку беларускай палітычнай мадэлі, пры якой асноўнымі палітычнымі суб'ектамі пры правядзенні выбарчых кампаній выступаюць прадстаўнікі праўрадавых грамадскіх аб'яднанняў і працоўных калектываў.
  6. Апазіцыйныя палітычныя партыі вылучылі 63 прадстаўніка ў склад ТВК, з якіх толькі 10 увайшло ў склад камісій, што складае 15,8% ад колькасці вылучаных і 0,5% ад колькасці сяброў ТВК.
  7. Большасць сяброў ТВК, як і падчас папярэдніх выбарчых кампаній, - гэта вылучэнцы працоўных калектываў (11,3%), грамадзян (33,4%) і грамадскіх аб'яднанняў (47,5%). Пры гэтым 81% вылучаных прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў у ТВК прадстаўлены пяццю найбуйнейшымі праўладнымі грамадскімі аб'яднаннямі (БРСМ, «Белая Русь», ФПБ, Саюз жанчын, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў). Члены гэтых арганізацый складаюць 38,8% усіх сябраў ТВК.
  8. У цэлым, назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» атрымалі магчымасць прысутнічаць пры правядзенні паседжанняў органаў, якія фарміруюць ТВК, толькі ў 20% выпадкаў ім было адмоўлена.
  9. Большасць паседжанняў доўжыліся непрацяглы час, без абмеркавання вылучаных кандыдатаў, галасаванне праводзілася адразу па ўсім спісе. Абгрунтаванне прынятых рашэнняў аб уключэнні альбо не ўключэнні прэтэндэнтаў у склад камісій размяшчаліся на сайтах толькі некаторых абласных выканкамаў і практычна адсутнічалі на сайтах раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў.

Справаздача па назіранні за фарміраваннем тэрытарыяльных выбарчых камісій цалкам

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства