viasna on patreon

Галоўнага рэдактара газеты “НАШ Магілёў” будуць судзіць

2015 2015-07-23T18:10:52+0300 2015-07-24T13:52:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/111barysauiharmahileucr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

Суд над Ігарам Барысавым адбудзецца ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 29 ліпеня ў 9-30. Працэс будзе весці суддзя Дзяніс Кісігін.

Пра гэта паведаміў сам рэдактар незалежнага выдання.

- Сёння мне патэлефанавалі з суда і спыталі, ці атрымліваў я позву ў суд, каб з’явіцца туды заўтра, то бок, 24 ліпеня. Аднак ніякай позвы мне не прыходзіла, і пра судовае пасяджэння я нічога не ведаў. Апроч таго, мяне засталі па дарозе ў аэрапорт, калі я меў білет і планы на бліжэйшы тыдзень. Я распавёў пра сітуацыю, і тады суддзя пагадзіўся перанесці дату судовага пасяджэння, - гаворыць Ігар Барысаў.

13 ліпеня, калі галоўны рэдактар пайшоў забіраць вынятыя кампутары, супрацоўнікі міліцыі Варанцоў і Казакоў склалі на яго два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Журналіста абвінавацілі ў парушэнні арт.22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ) і ч.2 арт. 23.24 КаАП (парушэнне парадку атрымання фінансавай дапамогі з-за мяжы, якая, па па меркаванні міліцыі, ішла на дзейнасць выдання) і выпісалі позву ў суд на 15 ліпеня.

На наступны дзень Барысаву патэлефанаваў участковы Варанцоў, які паведаміў, што 15 ліпеня суда не будзе, бо матэрыялы справы яшчэ не паступілі ў суд. Іх міліцыя збіралася выслаць поштай, а суд іх мусіў разгледзець тэхнічна і спыніць справу праз сканчэнне тэрмінаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. Ці будзе ўсё па такім сцэнары, альбо міліцыянты прыдумалі нешта новае, каб прыцягнуць Барысава да адказнасці, пакажа судовае пасяджэнне.

Нагадаем, што 13 сакавіка чацвёра супрацоўнікаў міліцыі разам з двума панятымі прыйшлі з аглядам у прыватную кватэру Ігара Барысава, дзе вынялі тры кампутары, мадэм, а таксама запісную кніжку. Затым у тым жа складзе, яны наведалі магілёўскі офіс Праваабарончага цэнтра “Вясна”, дзе таксама забралі на экспертызу тры  кампутары.

Прычынай для агляду паслужыла заява ў міліцыю дырэктара магілёўскага прадпрыемства “Стужка”, які палічыў, што ў артыкуле, які датычыўся яго і быў размешчаны на сайце “НАШ Магілёў”, учынены паклёп. Артыкул распавядаў пра тое, што дырэктар прайграў у казіно сваю кватэру і частку акцый прадпрыемства.

Міліцыя правяла экспертызы кампутараў, а таксама лінгвістычную экспертызу артыкула. Выявіць датычнасць Ігара Барысава да напісанага матэрыялу і яго размяшчэння на сайце ў іх не атрымалася. Лінгвістычная экспертыза таксама не выявіла факту паклёпу на дырэктра магілёўскага прадпрыемства. Праверка ў межах крымінальнага артыкула “паклёп” была спынена. Аднак, падчас вяртання кампутараў супрацоўнікі міліцыі завялі дзве новыя адміністрацыйныя справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства