viasna on patreon

У Жодзінскай выбарчай камісіі - 1 новы сябра, ды і той з "рэкамэндацыяй"

2015 2015-07-22T15:52:49+0300 2015-07-27T16:14:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhodzina_vybary-2014-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паседжанне Жодзінскай ГВК у 2014 годзе (фота Аляксея Лапіцкага)

Паседжанне Жодзінскай ГВК у 2014 годзе (фота Аляксея Лапіцкага)

У Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі, склад якой быў зацверджаны 21 ліпеня за 17 хвілінаў, з’явіўся адзіны новы сябра. Гэта - Яўгенія Мінчэня, якая вылучалася шляхам збору подпісаў.

Пад час супольнага паседжання Прэзідыума Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў і гарвыканкаму, пра гэта паведаміла дакладчыца Тацяна Краўцэвіч: 

- Яе рэкамэндавалі як вельмі адказную, і гэты чалавек - "менавіта сама хоча", - адразу дадала яна.

На пытанне старшыні выканкаму Міхала Амельянчука, загадчыца арганізацыйна-кадравага аддзелу Жодзінскага выканкаму Тацяна Краўцэвіч, якая таксама вылучалася "зборам подпісаў", дадала, што Мінчэня працуе ўгарадзкім Тэрытарыяльным цэнтры па абслугоўванні насельніцтва, непасрэдна - з пенсіянерамі і сацыяльна неабароненымі катэгорыямі насельніцтва.

За іншыя кандыдатуры ў склад гарадской выбарчай камісіі прысутныя прагаласавалі спісам, без абмеркавання.

Як паведамляе назіральнік Аляксей Лапіцкі, у выніку такога галасавання ў асноўную выбарчую камісію горада Жодзіна трапілі:

Афанасенкаў Сяргей, РГА "Белая Русь", былы супрацоўнік выканкаму, пастаянны старшыня камісій такога ўзроўню;

Катуша Тацяна,  прафсаюз працаўнікоў адукацыі й навукі, працавала ў мінулай камісіі;

Мацюшонак Тамара, "Чырвоны крыж", загадчыца аддзела па зваротах грамадзянаў Жодзінскага выканкама;

Пахтэра Юрый, КПБ, пастаянны сябра камісіі, супрацоўнік аховы ПА "БелАЗ";

Скараход Віктар- БРСМ;

Толмач Аляксандра, "Беларускі саюз жанчын";

Дзем'янава Святлана,  ад працоўнага калектыву ААТ "Жодзінскі гандлёвы цэнтр";

Цыёлта Уладзімер, ад  працоўнага калектыву аддзялення анестэзіалогіі і рэанімацыі Жодзінскай лякарні, пастаянны сябра камісіі, намеснік старшыні;

Шаблоўская Вольга, ад працоўнага калектыву дзяржаўнай установы "Моладзевы цэнтр" г.Жодзіна, пастаянны сябра камісіі;

Ваўчанін Аляксандр, фельчар станцыі Хуткай дапамогі шляхам збору подпісаў, пастаянны сябра камісіі, у мінулым - кіраўнік выбарчага штабу А.Лукашэнкі ў Жодзіне;

Мінчэня Яўгенія, дзяржаўны Тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельніцтва, новая кандыдатура;

Казлоўская Ніна, супрацоўніца гарвыканкаму, пастаянны сябра камісіі;

Краўцэвіч Тацяна,  загадчыца арганізацыйна-кадравага аддзела Жодзінскага гарвыканкама, пастаянная сакратарка камісіі.

Галоўны выбарчы орган у Жодзіне сёлета ня мае аніякага прадстаўніцтва з боку апазыцыйных ці незалежных структураў.

Інфармацыя паводле licviny.info

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства