viasna on patreon

Арганізацыя "Станцыя Харкаў" змяняе сваю лакацыю

2015 2015-07-20T17:42:40+0300 2015-07-20T17:51:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bezymjannyi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пункт дапамогі арганізацыі "Станцыя Харкаў" на вакзале

Пункт дапамогі арганізацыі "Станцыя Харкаў" на вакзале

Валанцёры-праваабаронцы “Беларускай Праваабарончай Гуманітарнай Місіі ва Украіне” працягваюць сваю дзейнасць у арганізацыі “Станцыя Харкаў”, дзе дапамагаюць перасяленцам з зоны АТО.

Як паведамляюць валанцёры, офіс арганізацыі зараз пераязджае ў іншае памяшканне, таму большая частка іх абавязкаў звязаныя менавіта з дапамогай у перавозе рэчаў. Аднак, не спыняецца і праца з уцекачамі. Беларускія валанцёры дапамагаюць у пункце “Станцыі Харкаў” на вакзале.

“Тут валянцёры рэгiструюць i дапамагаюць у пошуку жылля, начлега, працы. Цiкава, што вакзал стварыў шмат камфортных умоваў для перасяленцаў. Тут можна пераночыць бясплатна ў прывакзальным гатэлі, а камера захоўвання, туалет, спраўка, заля падвышаннага камфорту - бясплатныя, таксама ёсць прастора кавярні, дзе арганізоўваецца харчаванне (ежу гатуе царква)”.

Беларуская Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

Важным аспектам дапамогі перасяленцам – стаеццам псіхалагічная падтрымка. Днямі на “Станцыю Харкаў” прыйшоў валанцёрыць яшчэ адзін дыпламаваны псіхолаг.

“На Станцыю "Харкаў" прыйшоў новы валанцёр-псіхолаг Аляксей (між іншым, чалавек з чырвоным дыплёмам), які адразу прайшоў сваё першае выпрабаванне. На станцыі здараецца рознае: можна проста паразмаўляць з дзецьмі, а часам, даводзіцца разрульваць канфліктныя сітуацыі”.

Беларуская Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

Сама ж псіхалагічная служба арганізацыі з’яўляецца адной з самых запатрабаваных як для перасяленцаў, так і для валанцёраў, бо іх праца кожны дзень звязаная з высокаэмацыйнымі момантамі.

Падрабязней пра надзённую працу валанцёраў можна даведацца ў раздзеле“Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне” на нашым сайце, альбо на старонцы місіі ў Facebook.

валанцёр-псіхолаг Аляксей

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства