viasna on patreon

Сфармавана Гомельская абласная камісія па выбарах – без апазіцыі

2015 2015-07-20T13:04:52+0300 2015-07-20T13:04:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ruki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікоў апазіцыі - АГП (Зінаіда Шуміліна) і партыі левых «Справядлівы свет» (Віктар Хоміч) не ўключылі ў склад Гомельскай абласной камісіі па выбарах прэзідэнта. Сумеснае паседжанне прэзідыума Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама па пытанні стварэння тэрытарыяльнай камісіі адбылося 20 ліпеня. На паседжанні прысутнічаў даўгатэрміновы назіральнік ад БХК Віктар Адзіночанка. Па яго словах, паседжанне доўжылася 25 хвілін – з 10.04 да 10.29. У склад камісіі былі прапанаваныя 24 кандыдатуры, уключылі 13 чалавек. «Працэдуру ўдзельнікі паседжання выконвалі, давалі станоўчую характарыстыку кандыдатам на ўключэнне ў склад камісіі, маўляў, гэта актыўныя грамадзяне, маюць досвед працы на выбарах у камісіях. Вось толькі дзелавыя якасці прадстаўнікоў апазіцыі – Зінаіды Шумілінай і Віктара Хоміча не абмяркоўвалі, сцісла было заўважана, што гэта пенсіянеры», - пракаментаваў праваабаронца.

Было прапанавана ўключыць у склад абласной камісіі 13 чалавек, назвалі іх прозвішчы і прагаласавалі спісам – адзінагалосна. Абмеркаванняў не было.

У склад камісіі былі ўключаны прадстаўнікі «грамадскасці» (праўладных арганізацый кшталту «Белай Русі») і палітычных партый («Партыі працы і справядлівасці», аб дзейнасці якой робіцца вядомым толькі ў перыяд выбараў у Беларусі).

Па словах Віктара Адзіночанкі, асноўным крытэрам уключэння ў камісію была ранейшая праца ў камісіях на выбарах. Прадстаўнікоў жа апазіцыі ўлады стала не ўключаюць у камісіі, а потым матывуюць, што яны не маюць досведу такой працы.

Паседжанне па фарміраванню Гомельскай гарадской камісіі адбудзецца 21 ліпеня.

“Праваабаронцы з свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства