viasna on patreon

Вызначаны спіс забароненых месцаў па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты ў Мінску

2015 2015-07-15T14:40:16+0300 2015-07-15T15:52:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску.

У параўнанні з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі (2010 год) спіс дапоўніўся некалькімі новымі аб'ектамі. Так, пікетаванне па зборы подпісаў цяпер нельга праводзіць «на аб'ектах чыгуначнага і паветранага транспарту, у падземных пешаходных пераходах, на Прывакзальнай плошчы, плошчы Якуба Коласа, плошчы Дзяржаўнага сцяга».

Варта заўважыць, што ў параўнанні з прэзідэнцкай кампаніяй 2010 года ў спіс забароненых месцаў не патрапілі тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транспарт, водно-, цепла- і энергазабеспячэння, установы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі аховы здароўя, а таксама тэрыторыі ядзернай ўстаноўкі і (або) стацыянарных аб'ектаў і (або) збудаванняў, прызначаных для захоўвання ядзерных матэрыялаў, адпрацаваўшых ядзерных матэрыялаў і (або) эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў, і іх санітарна-ахоўных зоны.

Як і раней, ГУУС Мінгарвыканкама будзе прымаць меры па недапушчэнні правядзення пікетавання на аб'ектах метрапалітэна, на тэрыторыі плошчаў: Кастрычніцкай, Незалежнасці і Перамогі, на адлегласці менш за 200 метраў ад будынкаў рэзідэнцый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць і бяспеку дзяржавы.

Таксама ўстаноўлена канкрэтны час для збору подпісаў - з 8 да 22 гадзін.

Рашэнне Мінгарвыканкама ўступае ў сілу з 23 ліпеня 2015 і дзейнічае па 21 жніўня 2015 г. уключна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства