“Народная Воля” – унікальная з’ява ў беларускай журналістыцы
11 ліпеня незалежная газета «Народная воля» адзначыла сваё 20-годдзе. Старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі і калектыў праваабарончага цэнтра даслалі на адрас газеты віншавальную паштоўку, у якой высока ацаніўшы унёсак “Народнай волі” ў фарміраванні дэмакратычнага грамадства жадаюць калектыву выдання энергіі, крэатыўнасці і аптымізму.
“Віншуем калектыў слаўнай газеты з 20-ці годдзем! “Народная Воля” – гэта ўнікальная з’ява ў беларускай журналістыцы. Як рупар дэмакратычных поглядаў і думак, яна нязломна трывала ўсе 20 няпростых гадоў. Яе ўнёсак у пабудову беларускай грамадзянскай супольнасці – неацаняльны, а папулярнасць – сапраўды народная.
Для мяне асабіста, НВ – каштоўная крыніца інфармацыі, аптымізму на працягу амаль трох гадоў зняволення.
Калектыў рэдакцыі – нашыя паплечнікі і аднадумцы, прафесіяналы сваёй справы.
Віншуем! Жадаем энергіі. Актыўнасці. Крэатыўнасці і аптымізму! Не паддавацца цяжкасцям, не апускаць рукі, ісці наперад! Мы разам ідзем адной дарогаю і, несумненна, “дойдзем да Беларусі”. Жыве Беларусь!”
А. Бяляцкі, ПЦ “Вясна”.