“Праваабаронцы за свабодныя выбары” звярнуліся ў ЦВК з прапановамі для павышэння празрыстасці выбараў
https://spring96.org/be/news/78289
2015
2015-07-10T11:02:35+0300
2015-07-10T11:02:35+0300
2015-07-20T16:30:31+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/za-svabodnyja-vybary-480.png
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прапануюць Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) укараніць 3 новыя практыкі для павышэння празрыстасці выбараў:
- Публікаваць дадзеныя галасавання з разбіўкай па выбарчых участках. Зараз ЦВК публікуе толькі выніковыя дадзеныя аб выніках галасавання з разбіўкай па абласцях і Мінску.
- Выдаваць назіральнікам на участках завераныя копіі пратакола аб выніках галасавання ў абавязковым парадку. Зараз Выбарчы кодэкс (ВК) не забараняе атрыманне назіральнікам засведчанай копіі, але на практыцы ў большасці выпадкаў ўчастковыя камісіі адмаўляюць у гэтым, спасылаючыся на тое, што яны не абавязаны гэтага рабіць.
- Усталяваць дакладную працэдуру падліку галасоў, пры якой адзнака на кожным бюлетэні будзе аб'яўляцца ўслых з дэманстрацыяй усім прысутным членам участковых камісій і назіральнікам. Цяпер для падліку галасоў выкарыстоўваецца наступны спосаб: кожнаму члену камісіі раздаецца пэўная колькасць бюлетэняў, якія адначасова падлічваюцца імі; пасля падліку галасоў кожны член камісіі перадае на аркушы паперы лічбы з вынікамі падліку старшыні камісіі, той, сумуючы атрыманыя лічбы, уносіць у пратакол агульныя вынікі. Пры такім спосабе кожны член камісіі ведае толькі тыя лічбы, якія былі ўсталяваныя ім самім, і, адпаведна, можа адказваць за дакладнасць атрыманых вынікаў толькі па падлічаным ім самім бюлетэнях. Назіральнікі наогул не маюць магчымасці пераканацца ў правільнасці падліку нават асобнымі членамі выбарчых камісій.
На думку праваабаронцаў, рэалізацыя прапанаваных рэкамендацый не патрабуе ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс краіны, гэта можа быць зроблена ЦВК у рамках паўнамоцтваў, прадастаўленых артыкулам 33 ВК.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” ўпэўненыя, што пералічаныя крокі будуць спрыяць ўдасканаленні выбарчых працэдур, павышэнню празрыстасці і адкрытасці выбараў для ўмацавання даверу грамадзян да дзяржаўных інстытутах ў цэлым.