Гродзеншчына: не ўсе сайты выканкамаў аператыўна інфармуюць пра выбарчы працэс
https://spring96.org/be/news/78223
2015
2015-07-08T11:58:51+0300
2015-07-08T11:58:51+0300
2015-07-08T12:01:46+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/internet.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З 1-га па 19-га ліпеня ў рамках кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у раённых адміністрацыях адбываецца прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных камісій. Аднак на афіцыйных сайтах раённых выканкамаў Гродзенскай вобласці інфармацыя пра гэта ёсць не ўсюды і яна не аператыўная.
Так, на сайце Астравецкага і Гродзенскага райвыканкаму ў рубрыцы “Выбары 2015” няма ніякіх звестак пра гэты этап выбарчай кампаніі. А на афіцыйным сайце Смаргонскага райвыканкаму асобнай рубрыкі, прысвечанай выбарам, адшукаць увогуле не ўдалося. На некаторых сайтах такія банеры і інфармацыя з’явіліся 7-га-8-га ліпеня.