viasna on patreon

За што плацяць адміністрацыйна арыштаваныя?

2015 2015-07-08T11:56:06+0300 2015-07-08T11:56:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akrescina-cip.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна, 36 у Мінску. Фота: svaboda.org

Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна, 36 у Мінску. Фота: svaboda.org

Інфармацыя аб харчаванні асоб, якія адбываюць адміністрацыйны арышт, застаецца цьмянай.

«Пазначыць масу нета для кожнага наймення прадукту, пакладзенага да выдачы па дзеючых нормах, не ўяўляецца магчымым» - такі адказ атрымаў праваабаронца Сяргей Усцінаў з Упраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў.

Нагадаем, праваабаронца накіроўваў зварот у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, у якім прасіў растлумачыць, як разлічваецца маса брута, і паказаць масу нета для кожнага наймення прадукту па нормах, якімі забяспечваюцца асобы, што ўтрымліваюцца ў ІЧУ.

«Накіроўваючы зварот, я хацеў атрымаць поўную і празрыстую інфармацыю аб разліку нормаў харчавання. Пра якую празрыстасць можна казаць, калі паводле атрыманага адказу сярэднія нормы адыходаў i страт пры апрацоўцы прадуктаў, выхаду паўфабрыкатаў і гатовых порцый пазначаны ў дакуменце, які адносіцца да службовай інфармацыі абмежаванага распаўсюджвання? »  - каментуе на сайце «Праваабаронцы супраць катаванняў» Сяргей Усцінаў.

Адсутнасць даступнай інфармацыі, з якой было б дакладна зразумела, колькі канкрэтна і якіх прадуктаў павінен атрымаць у суткі адміністрацыйна арыштаваны, можа прыводзіць да такіх парушэнняў, як прадастаўленне няякаснага харчавання або выдача прадуктаў у меншай колькасці, чым гэта прадугледжана заканадаўствам.

«Самае парадаксальнае, што адміністрацыйна арыштаваныя абавязаны пакрыць выдаткі за харчаванне ў ІЧУ. Менавіта таму яны маюць права дакладна ведаць, што аплачваюць менавіта тое харчаванне, якое было пакладзена ім па законе. Варта адзначыць, што суму кампенсацыі выдаткаў нельга назваць нязначнай - кошт трохразовага харчавання за адзін дзень утрымання ў ІЧУ складае 90 000 беларускіх рублёў. Акрамя таго, адсутнасць звестак аб выхадзе гатовай прадукцыі не дазваляе абскардзіць магчымыя парушэнні»- лічыць праваабаронца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства