viasna on patreon

Гомельскі святар абскардзіў штраф за набажэнства

2015 2015-07-06T12:05:23+0300 2015-07-06T12:08:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pozva_sviatar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пастар царквы Божай "Пераўтварэнне" Сяргей Нікалаенка, якога суддзя суду Цэнтральнага раёну Гомеля Віктар Казачок пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь (3,6 мільёна рублёў) за правядзенне нядзельнага набажэнства, абскардзіў пакаранне ў Гомельскім абласным судзе.

Як паведамляе Сяргей Нікалаенка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук, яго скарга прынята і будзе разгледжана па сутнасці 24 ліпеня бягучага году.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які кансультуе святара і сочыць за гэтай адміністрацыйнай справай, кажа, што ў дадзеным канкрэтным выпадку дзяржава парушае правы пастара і вернікаў царквы Божай "Пераўтварэнне" на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі. Акрамя гэтага, узнікаюць пытанні і ў дачыненні свабоды правядзення мірнага сходу і свабоды выказвання меркавання.

Нагадаем, 31 траўня падчас нядзельнага набажэнства, якое праходзіла ў афіцыйна арандаваным памяшканні, уварваліся супрацоўнікі АМАП з відэакамерай. Яны пачалі здымаць усіх прысутных, набажэнства было сарвана. Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што нібыта паступіў тэлефонны званок з таксафона, што "тут нейкі натоўп праводзіць несанкцыянаванае мерапрыемства". Міліцыянты задавалі вернікам пытанні: "Чаму вы наведваеце гэтую царкву, а не нармальную або правільную?".

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства