viasna on patreon

У Брэсце будуць судзіць журналіста Алеся Леўчука

2015 2015-07-02T11:21:37+0300 2015-07-02T11:22:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liauchuk.jpg
Ляўчук Алесь

Ляўчук Алесь

Сёння ў Брэсце павінен адбыцца суд над незалежным журналістам Алесем Леўчуком. Пазаштатнага карэспандэнта інфармацыйнай кампаніі БелаПАН вінавацяць у супрацоўніцтве са спадарожнікавым тэлеканалам “Белсат” без акрэдытацыі.

Адміністрацыйны пратакол на Алеся Леўчука склалі 23 чэрвеня. Сам жа Ляўчук сцвярджае, што паводле Канстытуцыі мае права на свабоды збор, захаванне і распаўсюд інфармацыі. Акрамя таго, ён з’яўляецца карэспандэнтам беларускага інфармагецтва БелаПАН, якое можа прадаваць інфармацыйныя матэрыялы каму заўгодна.

Нагодай для завядзення адміністрацыйнай справы стаў рэпартаж на тэлеканале “Белсат” пра дасягненні вядомага беларускага футбаліста Рамана Васілюка. Сам Васілюк, апытаны міліцыяй, не аспрэчыў факт інтэрв’ю і не бачыць у гэтым нічога кепскага.

24 чэрвеня на журналіста завялі яшчэ адну аналагічную справу — цяпер ужо за рэзанансны сюжэт пра нядаўні рэлігійны канфлікт у аграгарадку Белавежскі, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Алеся Леўчука пераследвалі за працы без акрэдытацыі ўжо двойчы: напрыканцы 2014 года ён быў пакараны штрафам у 40 базавых велічынь (6 мільёнаў рублёў), а сёлета ў сакавіку — на 21 базавую велічыню (3 мільёны 780 тысяч рублёў), прычым другі суд адбыўся без удзелу самога фрылансера.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства