viasna on patreon

Брэст: адзіны ў горадзе беларускамоўны клас можа знікнуць

2015 2015-06-30T17:35:55+0300 2015-06-30T17:35:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-klas-mova.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гэтым класе, створаным у 2011 годзе намаганнямі неабыякавых бацькоў, навучаліся пяць дзетак, якія сёлета скончылі пачатковую школу ў мікрараёне Усход, дзе ўсе прадметы па-беларуску выкладала адна настаўніца.

Аднак з пятага класа вучні пачынаюць вывучаць профільныя прадметы, для якіх патрэбны іншыя настаўнікі, а таксама адпаведныя падручнікі. У гэтай сувязі будучыня беларускамоўнага класа ў Брэсце застаецца незразумелай: самы горшы варыянт, што яго могуць расфарміраваць, калі не будуць створаны належныя ўмовы, каб працягваць навучанне на роднай мове.

Як распавёў бацька аднаго з вучняў Уладзімір Вялічкін, зараз усё залежыць ад добрай волі мясцовых уладаў і кіраўнікоў школ, якія павінны заахвочваць прапановы па стварэнні беларускамоўнага навучання. “Безумоўна, мы хацелі б захаваць наш клас, - кажа Уладзімір Вялічкін. - І не проста захаваць, а каб вучняў было больш, а бацькі адчувалі, што гэта толькі на карысць дзецям: ведаць дадаткова яшчэ адну мову, асабліва калі гэта мова - твая родная, па якой цябе адрозніваюць ва ўсім свеце”.

Што тычыцца саміх дзяцей, дык па словах Вялічкіна, калі ў адной з брэсцкіх школ праводзілася анкетаванне, больш чым трэцяя частка вучняў старэйшых класаў выказаліся наконт таго, што хацелі б дасканала валодаць беларускай мовай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства