Бабруйск: заўзятары паспрыялі вяртанню беларускай мовы на стадыён
https://spring96.org/be/news/78083
2015
2015-06-29T17:35:49+0300
2015-06-29T17:35:49+0300
2015-06-29T17:35:49+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/belshina.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На хатнім матчы ФК "Белшына"- ФК "Дынама-Мінск" зноў загучалі беларускамоўныя песні. У гэтым маглі запэўніцца наведнікі стадыёну "Спартак" і аматары спорту, якія сачылі за гульнёй па тэлеканале "Беларусь-5".
Хутчэй за ўсё, вяртанню "беларусізацыі" паспрыялі неабыякавыя заўзятары, якія ўзнялі праблему праз інтэрнэт. Пра выпадак з забаронай песні "Наша возьме!" і песень гурта "Океан Ельзи", а потым і іншых песень на беларускай мове напісалі таксама украінскія СМІ.
А вось стасункі паміж фанатамі і міліцыяй, па ўсім відаць, застаюцца нявырашанымі, хатняя гульня зноў прайшла з пустым фан-сектарам. Нагадаем, што бабруйскія фанаты перасталі наведваць хатнія гульні "з-за прадузятага стаўлення міліцыі".