viasna on patreon

Павел Сапелка: Катаванні ў Беларусі - часта прыхаваная праблема (відэа)

2015 2015-06-26T12:34:46+0300 2015-06-26T13:48:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pavel_sapelko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка

Павел Сапелка

У 1997 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 26 чэрвеня Міжнародным днём у падтрымку ахвяр катаванняў. У гэты дзень міжнародныя і нацыянальныя праваабарончыя арганізацыі нагадваюць у чарговы раз грамадству і дзяржаўным дзеячам, што “ніякія выключныя абставіны, якімі б яны ні былі, будзь то стан вайны або пагроза вайны, унутраная палітычная нестабільнасць ці любое іншае надзвычайнае становішча, не могуць служыць апраўданнем катаванняў”.

Але катаванні працягваюць прымяняцца, пра што гавораць сведчанні саміх ахвяраў катаванняў або іх блізкіх. Amnesty International ў 2014 годзе запусціла кампанію «Спынім катаванні», каб прыцягнуць увагу да сусветнага крызісу з ужываннем катаванняў.

«У той час, як многія краіны дасягнулі значных поспехаў у барацьбе з катаваннямі, ўрада ва ўсім свеце да гэтага часу ўжываюць катаванні для таго, каб атрымліваць інфармацыю, выбіваць прызнальныя паказанні, прымушаць змоўкнуць іншадумцаў або проста як адну з формаў жорсткага пакарання.
157 краінаў ратыфікавалі Канвенцыю ААН супраць катаванняў, і ў 141 краіне Amnesty зафіксавала за апошнія пяць гадоў прымяненне катаванняў або іншых відаў жорсткага абыходжання. У некаторых краінах гэта рэдкасць, у іншых іх ужываюць пастаянна. Але нават адзінкавыя выпадкі прымянення катаванняў - недапушчальныя», - інфармуе Amnesty International.

У лік краін, дзе ўжываюцца катаванні да гэтага часу, можна з лёгкасцю ўключыць і Беларусь. Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка распавёў аб актуальнасці праблемы катаванняў у Беларусі:

“Катаванні - гэта тая праблема, пра якую ніколі нельга забываць. Гэта часта прыхаваная праблема, таму што і адміністрацыі месцаў пазбаўлення волі, і тыя, хто могуць у той ці іншай меры ўжываць катаванні і жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне, усімі сіламі імкнуцца замаўчаць гэтыя факты”.

Павел Сапелка: Катаванні ў Беларусі - часта прыхаваная праблема (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства