viasna on patreon

У Берасці - суд над журналістам Алесем Леўчуком

2015 2015-06-26T09:29:05+0300 2015-06-26T09:29:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liauchuk.jpg
Ляўчук Алесь

Ляўчук Алесь

Суд над журналістам прызначаны на 10:00 у пятніцу 26-га чэрвеня па адрасе г.Брэст, вул.Леванеўскага, 1.

КДБ і міліцыя працягвае пераследаваць незалежнага журналіста Алеся Леўчука. 23 чэрвеня ў Ленінскім РАУС на журналіста склалі пратакол за інтэрв’ю з футбалістам Раманам Васілюком, а ўжо 24 чэрвеня журналіст даведаўся, што супраць яго рыхтуецца новы адміністратыўны працэс.

Алеся Леўчука вінавацяць па частцы 2 артыкулу 22.9 Кодэксу адміністратыўных парушэнняў («незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі»). На гэты раз падставай для гэтага стаў матэрыял, які меў вялікі рэзананс, – пра рэлігійны канфлікт, што разгарэўся ў аграгарадку Белавежскі на Берасцейшчыне.

Дзякуючы розгаласу ў медыях канфлікт быў вырашаны. А сведкай, якая дала супраць журналіста паказанні, стала Ірына Нігерыш – старшыня Камянецкага раённага Савету дэпутатаў, у якой спадар Ляўчук узяў невялікі каментар.

«Для мяне відавочна, што беларускія ўлады гэтак спрабуюць задушыць незалежных журналістаў і хоць неяк папоўніць апусцелую за час кіравання Лукашэнкі казну, – кажа ў размове з Belsat.eu Алесь Ляўчук. – Але пакуль мне невядомыя выпадкі, каб журналісты, правы якіх парушаюць улады, спалохаліся. Я ўспрымаю ўсё гэта як праяву страху з іх боку. Звон ужо звініць, хутка прыйдзецца адказваць за парушэнне закону».

Журналіст зазначае: «Важна, што мяне будуць судзіць за адзін з найлепшых маіх матэрыялаў, які рэальна дапамог вырашыць праблему. Пасля яго я пачуў шмат падзяк ад людзей, прычым зусім незнаёмыя людзі звярталіся да мяне, бо »Белсат« сапраўды дапамагае людзям вырашаць іх праблемы. Улада вымушаная з гэтым лічыцца, і таму гэтак подла помсціць, незаконна ўвёўшы падатак на прафесію».

Нагадаем, што гэта ўжо 4-ая справа супраць берасцейскага журналіста Алеся Леўчука. 26 чэрвеня яго будуць судзіць за інтэрв’ю з футбалістам Раманам Васілюком. Пры гэтым міліцыя не мае аніякіх доказаў, што для «Белсату» гэтае інтэрв’ю зрабіў менавіта спадар Ляўчук.

«У пятніцу я дакажу, што ў Беларусі могуць асудзіць, нават калі ты робіш матэрыял для акрэдытаванага ў краіне СМІ», – заяўляе журналіст.

Раней Алеся Леўчука ўжо пераследавалі за супрацу з «Белсатам». Упершыню суд адбыўся ў снежні 2014-га года – на падставе часткі 2 артыкулу 22.9 КоАП («незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі»). Тады працэс адбыўся са шматлікімі парушэннямі. Суддзя Ларыса Назарэнка аштрафавала журналіста на Br 6 млн.

У сакавіку 2015-га суддзя Раман Карабан аштрафаваў Алеся Леўчука за супрацу з «Белсатам» амаль на Br 4 млн.

Цягам 2015-га года незалежных журналістаў у Беларусі аштрафавалі за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі» на суму Br 108,18 млн.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства