viasna on patreon

Валанцёры-праваабаронцы пашырылі сваю дзейнасць на Львоў

2015 2015-06-25T14:33:19+0300 2015-06-25T15:12:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/misia-lvov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларускія валанцёры-правабаронцы ў офісе арганізацыі "SOS Крым"

Беларускія валанцёры-правабаронцы ў офісе арганізацыі "SOS Крым"

“Праваабарончая гуманітарная місія ва Украіне”, ініцыяваная ПЦ “Вясна”, распачала сваю дзейнасць і ў Львове. З 24 чэрвеня цягам шасці дзён беларускія валанцёры-праваабаронцы на чале з Уладзімірам Вялічкіным наладжваюць супрацоўніцтва з львоўскімі недзяржаўнымі арганізацыямі.

“У апошні час значна ўзрасла цікавасць беларускіх недзяржаўных грамадзкіх арганізацый да таго, што адбываецца ў суседняй Украіне. Праз афіцыйныя беларускія і расійскія СМІ не магчыма атрымаць праўдзівую інфармацыю аб падзеях у ёй. З гэтай нагоды была арганізаваная паездка сябраў Берасцейскай філіі праваабарончага цэнтру “Вясна” і грамадзкіх актывістаў Берасцейшчыны ў горад Львоў у якасці валанцёраў, дзеля атрымання досведу працы з перамешчанымі асобамі (уцекачамі) з тэрыторыі ўзброенага канфлікту на Данбасе (АТА)”

Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

А перасяленцаў у Львове афіцыйна налічваецца больш за 11 тысяч чалавек.

Беларусы наведалі офіс Цэнтра прававых і палітычных даследванняў “СІМ”, адным з накірункаў дзейнасці якога з’яўляецца непасрэдная дапамога перасяленцам. Там праваабаронцаў сустрэлі супрацоўніцы гэтай грамадзкай арганізацыі Ніна Хома і Ліда Тапалеўская. Напачатку яны азнаёмілі гасцей з асаблівасцямі працы іх арганізацыі па абароне законных правоў грамадзян, а таксама аб мерапрыемствах, якія запланаваны правесці з удзелам беларускіх праваабаронцаў. Пазней у гэты ж дзень беларусы сустрэліся з кіраўніком арганізацыі “SOS Крым”Алімам Аліевым. “SOS Крым” займаецца прадастаўленнем дапамогі вымушаным перасяленцам з Крыма і ўсходніх рэгіёнаў, а таксама, інфармаваннем пра падзеі ў Крыме.

“Алім Аліеў, кіраўнік арганізацыі, распавёў аб парушэннях правоў чалавека ў адносінах да крымскіх татар у Крыме, якія падзяліў на некалькі блокаў (палітычныя, рэлігійныя, адукацыйныя, эканамічныя і датычныя свабоды слова). Што да свабоды слова – сярод крымчан існавала прымаўка: “Па-за Крымам зямлі няма”, то бок Крым жыў у асобнай інфармацыйнай прасторы дзе панавалі расейскія СМІ, што ў выніку паспрыяла анексіі Крыма Расеяй”.

Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

Алім Аліеў паведаміў беларусам, што многія ўцекачы вымушаныя выязджаць у краіны Еўразвяза, бо дзяржава ня здольная аказаць ім належную дапамогу. Асобна стаіць пытанне крымскіх татар, праблемы якіх новыя ўлады проста ігнаруюць.

“Важным было і тое, што у адносінах беларусаў і украінцаў няма ніякіх недаразуменняў, бо гэта усё ж па сапраўднаму брацкія народы, якія аб’яднаныя адной гісторыяй”.

Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

Нагадаем, Праваабарончы цэнтр “Вясна” ініцыяваў правядзенне “Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне”. Асноўная яе мэта – дапамога ўкраінскім перасяленцам з зоны канфлікту. Кампанія стартавала 4 чэрвеня ў Харкаве, а 24 чэрвеня да яе далучыўся Львоў. Пазней праца місіі распаўсюдзіцца на Чарнігаў, Чаркасы ды Адэсу. Падрабязней пра надзённую працу валанцёраў можна даведацца ў раздзеле “Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне” на нашым сайце, альбо на старонцы місіі ў Facebook

Беларускія валанцёры ў Львове

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства