viasna on patreon

Незалежную журналістку Таццяну Смоткіну выклікаюць у міліцыю

2015 2015-06-25T10:45:33+0300 2015-06-25T11:00:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smotkina.jpg
Журналістка Таццяна Смоткіна. Фота Радыё Рацыя.

Журналістка Таццяна Смоткіна. Фота Радыё Рацыя.

Незалежную журналістку з Глыбокага Таццяну Смоткіну выклікаюць у міліцыю. У якасці каго і з якой мэтай яе выклікаюць – у позве не пазначана. Але выклік дакладна звязаны з журналісцай дзейнасцю – пра гэта Таццяна Смоткіна даведалася ад участковага, які і ўручыў ёй позву.

- Як сказаў участковы, яго паслалі да мяне паразмаўляць. Я кажу: чаму я з вамі павінна размаўляць? Вось вы там штосьці пішаце, ставіце на сайт, паколькі мне вядома, вы там штосьці паставілі, бралі інтэрв’ю ў работніка райвыканкама. Я кажу, што не памятаю, калі апошні раз брала ў работніка райвыканкама інтэрв’ю. І з Глыбоцкай пракуратуры на вас прыйшлі паперы. Я тут не пры чым, мне трэба толькі прыйсці да вас і сказаць, каб вы з’явіліся ў міліцыю. Я кажу: а чаму няма ніякага дакумента? А вам што, дакументы патрэбны? Я кажу: канешне. І ён мне затым позву ўручыў.

Па інфармацыі Таццяны Смоткінай, міліцыянты выклікалі таксама яе калегу – журналіста Змітра Лупача, але той адмовіўся ісці ў міліцыю без позвы. Нагадаем, сёлета ў Беларусі масава караюць вялікімі штрафамі незалежных журналістаў па артыкуле незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства