viasna on patreon

Lawtrend праінфармаваў спецдакладчыкаў аб блакаванні сайта KYKY.ORG

2015 2015-06-24T11:35:07+0300 2015-06-24T11:40:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kyky.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend накіраваў паведамленне Дуньі Міятавіч, прадстаўніку АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі; Міклашу Харасці, Спецыяльнаму дакладчыку ААН па сітуацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і Дэвіду Кэю, Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх выказвання адносна блакавання вэб-сайта KYKY.ORG і заклікаў прыняць усе магчымыя меры ў рамках мандатаў, уключаючы, але не абмяжоўваючыся наступнымі:

Прыцягнуць увагу і паўплываць на адносна новую практыку блакавання доступу да незалежных інтэрнэт-СМІ ў Беларусі, заснаваную на рэпрэсіўных палажэннях Закона аб сродках масавай інфармацыі;

Ініцыяваць міжнародную прававую ацэнку беларускага заканадаўства, якое прадугледжвае абмежаванні на доступ да вэб-сайтаў для беларускіх карыстальнікаў;

Настойваць на краінавых візітах для ацэнкі умоў працы журналістаў у Беларусі.

«Мы лічым, што адвольныя абмежаванні працы незалежных СМІ ў Беларусі з'яўляюцца непрымальнымі. Прадугледжаны парадак блакавання доступу да онлайн-рэсурсаў ігнаруе прынцып прававой дакладнасці і дазваляе ўладам пераследваць мэты, якія не з'яўляюцца законнымі. Нядаўнія дзеянні дзяржавы ў гэтай сферы парушаюць абавязацельствы ў адпаведнасці з артыкулам 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і не ўзгадняюцца з абавязальніцтвамі ў рамках АБСЕ», - таксама гаворыцца ў звароце.

Lawtrend нагадвае, па дадзеных публікацыі на афіцыйным сайце Міністэрства інфармацыі ад 17 чэрвеня доступ да вэб-сайту KYKY.ORG быў абмежаваны для ўсіх беларускіх карыстальнікаў у адпаведнасці з пп. 1.3 артыкула 38 Закона аб сродках масавай інфармацыі - сайт можа пашкодзіць нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. 18 чэрвеня некалькі інтэрнэт-правайдэраў заблакавалі доступ да сайта для сваіх карыстальнікаў. Гэта першы афіцыйна прызнаны выпадак блакавання доступу да інтэрнэт-СМІ ў Беларусі ў адпаведнасці з новым законам аб сродках масавай інфармацыі.

lawtrend.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства