viasna on patreon

Леанід Кулакоў пакараны арыштам на 10 сутак за салідарнасць з Юрыем Рубцовым

2015 2015-06-23T13:34:29+0300 2015-07-02T15:00:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulakou-leanid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў

Леанід Кулакоў

Адміністратыўная справа актывіста ««Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова разгледжаная ў судзе Мінскага раёна 23 чэрвеня. Ён быў затрыманы яшчэ ў пятніцу, разам з Максімам Вінярскім і Сяргеем Мацкойцем, нібыта за вывешванне расцяжкі ў падтрымку палітвязня Юрыя Рубцова. Затрыманне адбылося ў лесапаласе каля гіпермаркета “ГІППА”, прычым затрымлівала актывістаў, па словах Максіма Вінярскага, каля 16 супрацоўнікаў АМАПу.

22 чэрвеня Вінярскі і Мацкойць былі пакараныя арыштам на 10 і 5 сутак адпаведна па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). 

А справу ў дачыненні да Леаніда Кулакова перанеслі на наступны дзень, паколькі на суд не з’явіліся сведкі - супрацоўнікі міліцыі. Да суду яго адпусцілі дадому.

Суддзя С. Ткачук прызнаў Леаніда Кулакова вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага пікета і пакараў арыштам на 10 сутак. Пасля вынясення рашэння Кулакова не адправілі адбываць арышт, а яму паведамілі, што ўсе ягоныя дакументы перададзеныя ва УУС Першамайскага раёна Мінска, якое і будзе выконваць судовае рашэнне. Актывіст мае намер абскардзіць рашэнне суд Мінскага раёна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства