viasna on patreon

Чыноўнікі ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама паляпшаюць умовы працы

2015 2015-06-21T11:04:42+0300 2015-06-21T11:04:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uprav-justycii-magileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Будынак завода “Строммашына” на вуліцы Першамайскай у Магілёве набыло Міністэрства юстыцыі Беларусі. Плануецца, што пасля афармлення дакументацыі і правядзення рамонту яго зойме галоўнае упраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама.

Адпаведную інфармацыю парталу TUT.BY паведаміў начальнік галоўнага упраўлення юстыцыі Аляксандр Маймусаў. Згодна Аляксандра Маймусава, галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама шукала адпаведны будынак каля паўтары гадоў, “увесь гэты час 120 чалавек туліліся па розных кабінетах у розных кропках горада: судах, офісных памяшканнях”. Чыноўнік кажа, што “судовыя выканаўцы пісалі важныя дакументы ледзь не на каленях”.

Па словах Аляксандра Маймусава, тое, што зараз усе супрацоўнікі, а таксама архіў упраўлення будуць размяшчацца ў адным будынку, спросціць і працу з насельніцтвам, людзям будзе зручней туды дабірацца.

На публічны гандаль 4-х павярховы будынак заводакіравання “Строммашыны” выставілі 11 чэрвеня. Нерухомасць была арыштаваная за нявыплату па закладу. Кошт вялізнага будынку плошчай 3279,8 кв. м ацанілі ў 30 млрд. 362 млн. рублёў. Пасля прызнання публічнага гандлю не адбыўшымся, бо ў ім удзельнічаў толькі адзін пакупнік, яму прапанавалі набыць будынак з падвышэннем кошту на 5%, г.зн. за 31 775,1 млр. рублёў.

Гэтым адзіным пакупніком на офісны будынак у самым цэнтры Магілёва аказалася Міністэрства юстыцыі РБ. Як кажа сам Аляксандр Маймусаў, пабудаваць падобны па плошчы будынак каштавала б каля 150 млрд. рублёў, таму рашэнне аб удзеле ў гандлі было прынята адразу ж.

Магіляўчане здзіўлены тым, што ўпраўленне юстыцыі аблвыканкаму, якое размяшчалася ў будынку Магілёўскага аблвыканкама, пасля шмат разоў абвешчаных скарачэнняў чыноўнікаў запатрабавала пашырэння памяшканняў.

Варта адзначыць, што завод “Строммамшына”, адзін з буйнейшых у Магілёве, зараз фактычна з’яўляецца банкрутам. Акрамя адміністрацыйнага будынка, які быў арыштаваны і выстаўлены на публічны гандаль за нявыплату па закладу, і які набыло міністэрства юстыцыі, прадаецца яшчэ цэлы шэраг аб’ектаў гэтага прадпрыемства. На заводзе ўжо некалькі месяцаў не выплачваць цалкам заробак сваім працаўнікам, існуе вялікае запазычанасць па выплаце заробкаў, людзей адпраўляюць у вымушаныя адпачынкі. І іх становішча моцна адрозніваецца ад становішча выканкамаўскіх чыноўнікаў, якія ў цяжкія часы паляпшаюць свае ўмовы працы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства