viasna on patreon

Зладжаная валанцёрская праца дапамагае перасяленцам адчуваць сябе камфортна

2015 2015-06-18T12:17:31+0300 2015-06-18T12:26:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/11265012_1600349516904606_8841931660403443431_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перасяленцы каля будынку арганізацыі “Станцыя Харкаў”

Перасяленцы каля будынку арганізацыі “Станцыя Харкаў”

Новая змена беларускіх валанцёраў актыўна ўключылася ў працу арганізацыі “Станцыя Харкаў”. Цяпер у Харкаве знаходзяцца чацвёра беларусаў - Леанід Аўтухоў, Ян  Дзяржаўцаў, Алег Жлутка і Маргарыта Красікава, якія днямі далучыліся да працы місіі. "У пункт увесь дзень ідуць перасяленцы – нехта па медычную кансультацыю, нехта з пытаннямі аб атрыманні разнастайных дакументаў. Іншыя – атрымаць прадукты харчавання. Вялікіх чэргаў і натоўпаў няма, паток даволі раўнамерны", - адзначаюць удзельнікі місіі на сваёй старонцы ў Facebook

17 чэрвеня беларусы абмеркавалі накірунак сваёй будучай працы з кіраўніцай “Станцыі Харкаў” Верай Гукалавай. Маргарыта Красікава атрымала праграму для запаўнення электронных анкет Сусветнае Арганізацыі Здароўя, датычнай ацэнкі здароўя і медычных патрэб перасяленцаў. Да канца дня яна паспела апытаць 12 чалавек.

Ян Дзяржаўцаў працягнуў анкетаванне перасяленцаў аб працы цэнтраў сацыяльнага забеспячэння. Астатнія валанцёры былі занятыя фізічнай працай і дапамогай у фасаванні рэчаў для перасяленцаў.

“Наогул, Station Kharkiv працуе вельмі суладна, без залішняе напругі або прамаруджванняў, у тым ліку і таму, што значная частка валанцёраў – такія ж перасяленцы, якія маюць добрае ўяўленне аб пытаннях, з якімі да іх могуць звярнуцца наведнікі”

Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

Менавіта зладжаная валанцёрская праца дапамагае перасяленцам адчуваць сябе камфортна, да таго ж памяшканне “Станцыі Харкаў” абсталяванае і дзіцячым кутком – з цацкамі, фламастэрамі і папераю для малявання. Гэта вельмі зручна, бо замест таго, каб нудзіцца ў чаканні дарослых, дзеці з задавальненнем бавяць час з валанцёрамі - малююць карцінкі, складваюць галаваломкі, гуляюць з цацкамі.

“На самім пункце многа скрынак з надпісам UNICEF. Тыя, хто выдае прадукты, фатаграфуюць кожнага атрымальніка разам з адкрытым пакетам, каб было бачна, што канкрэтна выдавалася, бацькі з дзецьмі ў дадатак атрымліваюць мяккія цацкі. Фатаграфаванне – неабходная мера перасцярогі, бо дапамагае прадухіліць неабаснаваныя скаргі, якія часам мелі месца ў мінулым”

Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

Падрабязней пра надзённую працу валанцёраў можна даведацца ў раздзеле “Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне” на нашым сайце, альбо на старонцы місіі ў Facebook

Беларускія валанцёры: Маргарыта Красікава, Леанід Аўтухоў, Алег Жлутка
Маргарыта Красікава апытвае перасяленцаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства