viasna on patreon

Акцыя ў Камянцы ў падтрымку палітвязня Юрыя Рубцова

2015 2015-06-16T14:15:51+0300 2015-06-16T14:15:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kamianec-palit-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У ажыўленых месцах раённага памежнага гарадка Камянец напярэдадні дня салідарнасці з’явіліся ўлёткі ў падтрымку палітзняволенага Юрыя Рубцова.

На ўлётцы здымак Юрыя Рубцова ў майцы з надпісам: “Лукашэнка, сыходзь!”. Паводле невялічкага тэкста пад выявай Рубцова, жыхары могуць даведацца прычыну зняволення.

Нагадаем, што праваабрончая арганізацыя Amnesty International прызнала Юрыя Рубцова вязнем сумлення і разглядае прысуд яму як частку доўгатэрміновай кампаніі пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці з боку беларускіх уладаў.

Сама ўлётка з лагатыпам: “Свабоду палітвязням!”. Гэта патрабаванне тычыцца ўсіх 6 палітвязняў, якія ўтрымліваюцца ў месцах зняволення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства