Праваабарончая гуманітарная міссія на Украіне: У міграцыйных службах Харкава тысячныя чэргі з перасяленцаў
Валанцёры Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне, якія зараз працуюць у Харкаве паведамляюць, што колькасць перасяленцаў з зоны АТА працягвае павялічвацца.
Партал Цензор.НЕТ выклаў статыстычныя дадзеныя па колькасьці перасяленцаў у розных абласцях краіны, прадастаўленыя Дзяржаўнай службай Украіны па надзвычайных сітуацыях. Па стане на 15 чэрвеня бягучага года агулам з часова акупаванай тэрыторыі і раёнаў АТА ў іншыя рэгіёны пераселена 881 тыс. 209 чалавек. Паводле афіцыйных звестак толькі ў Харкаўскай вобласьці колькасць перасяленцаў складае 173 тыс. 405 чалавек, з якіх больш за 20 тыс. – дзеці і амаль 116 тыс. – інваліды і асобы пажылога ўзросту. І гэта толькі афіцыйна зарэгістраваныя асобы, вялікая колькасць уцекачоў адмаўляецца ад рэгістрацыі, бо здолелі знайсці працу ці прыехалі да сваякоў.
Як паведамляюць беларускія валанцёры на сваёй старонцы ў facebook, адной з важнейшых праблем для перасяленцаў застаецца працэс зацверджання даведак часова перамешчанай асобы:
Вось такая чарга ў адным з харкаўскіх райаддзелаў міграцыйнай службы. Перасяленцы тут завяраюць свае даведкі часова перамешчанай асобы, неабходныя ім не менш за пашпарт. У дзень аддзел абслугоўвае 100-150 асобаў, перад апошнім, 2680-м, блізу 800 чалавек, а прымаюць перасяленцаў толькі тры разы на тыдзень...Цяжкасьці з зацвярджэннем даведак - адно з самых распаўсюджаных нараканняў, пачутых намі з боку перасяленцаў з зоны АТА.
А 14 чэрвеня ўдзельнікі місіі наведалі харкаўскі мемарыял ахвярам таталітарызму.
Тут пахаваныя ахвяры НКУС: больш за 4 тысячы польскіх афіцэраў і амаль тры тысячы савецкіх грамадзянаў. Былі сярод іх і беларусы...
Беларускія валанцёры працуюць сумесна з арганізацыяй “Станцыя Харкаў”, прымаюць удзел у размеркаванні гуманітарнай дапамогі для перасяленцаў, а таксама працягваюць анкетаванне ўцекачоў на конт эфектыўнасці працы мясцовых сабесаў.
Падрабязней пра надзённую працу валанцёраў можна даведацца ў раздзеле “Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне” на нашым сайце, альбо на старонцы місіі ў Facebook