viasna on patreon

Начальніка шклоўскай калоніі адправілі на падвышэнне

2015 2015-06-15T12:07:38+0300 2015-06-15T12:07:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Начальніка шклоўскай ВУ “Выпраўленчая калонія №17” Сяргея Ермаліцкага прызначылі начальнікам упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

Як паведамляе шклоўская раённая газета “Ударны фронт” (№45 ад 10 чэрвеня 2015 г.), развітваючыся з палкоўнікам Ермаліцкім, першы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Засімчук “у ўрачыстай абстаноўцы ўрычыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта начальніку ВУ “Выпраўленчая калонія №17” палкоўніку унутранай службы Сяргею Ермаліцкаму за шматгадовую добрасумленную працу, высокі ўзровень прафесіяналізму і асабісты ўклад у справу ўзмацнення законнасці і правапарадку”.

Палкоўнік Ермаліцкі адпрацаваў у Шклоўскай выпраўленчай калоніі 22 гады. Падчас сваёй службы ён прайшоў ступені кар’ернага росту ад начальніка атрада да начальніка выпраўленчай калоніі.

У шклоўскай калоніі падчас кіраўніцтва Сяргея Ермаліцкага адбывалі пакаранне шмат беларускіх палітвязняў, у тым ліку Мікалай Статкевіч, Зміцер Дашкевіч, Аляксандр Класкоўскі, Алег Гнедчык, Мікалай Дзядок, Уладзімір Лобан, Арцём Пракапенка, Дзмітрый Новік і іншыя.

У кастрычніку 2011 года Сяргею Ермаліцкаму быў забаронены ў’езд на тэрыторыю краін Еўрапейскага Саюза за ціск на палітыных вязняў ва ўзначальваемай ім калоніі. Пазней візавыя санкцыі з боку краін Еўрапейскага Саюза за ціск на палітвязняў былі пашыраныя яшчэ на двух супрацоўнікаў шклоўскай калоніі – Ігара Алейнікава і Вадзіма Шаменава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства