viasna on patreon

REAL BAKU 2015: Згуляйце і падтрымайце правы чалавека ў Азербайджане разам з FIDH

2015 2015-06-12T14:04:36+0300 2015-06-12T14:26:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fidh_realbaku2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 12 па 28 чэрвеня 6000 спартсменаў з 50 краін-удзельніц збяруцца ў Баку, сталіцы Азербайджана, для ўдзелу ў першых у гісторыі кантынента Еўрапейскіх Гульнях. У той жа час, у турмах Азербайджана знаходзяцца дзясяткі палітычных зняволеных. Актывісты, юрысты, праваабаронцы, журналісты і палітычныя апаненты падвяргаюцца самым жорсткім рэпрэсіям.

Прэзідэнт Азербайджан Ільхам Аліеў спрабуе павысіць свой прэстыж і ўвесці ў зман міжнародную супольнасць наконт сапраўднага становішча справаў. Міжнародныя праваабаронцы ж выкарыстоўваюць гэты момант, калі ўвага свету прыцягнута да Азербайджана, каб распавесці грамадскасці аб брутальных парушэннях правоў чалавека ў гэтай краіне.

Каб звярнуць увагу міжнароднай грамадскасці на адвольныя пазбаўленні волі дзесяткаў актывістаў за абарону права на незалежнае меркаванне, Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) прадстаўляе анлайн гульню REAL BAKU 2015.

REAL BAKU 2015 - гэта інтэрактыўнае гульнявое прыкладанне ў стылі першых кампутарных гульняў. Карыстальніку на французскай, англійскай і рускай мовах прапануецца паўдзельнічаць у некалькіх спартыўных спаборніцтвах, аналагічных відам спорту, прадстаўленым на Еўрапейскіх гульнях. Асаблівасць анлайн гульні ў тым, што персанажы гульні - не прафесійныя спартсмены, а палітычныя зняволеныя. Пяць спаборніцтваў - спрынт на адлегласць турэмнай камеры, бокс супраць уласнай цені, скачкі на сенніку замест батута, «плаванне» ва ўмывальніку і штурханне папяровага шарыка замест ядра - праходзяць у сценах турмы.

Нагадаем, што за тыдзень да пачатку І Еўрапейскіх Гульняў FIDH заклікала ўрады еўрапейскіх краінаў абумовіць свой удзел у цырымоніі адкрыцця Гульняў вызваленнем палітычных зняволеных. А ў красавіку арганізацыя апублікавала справаздачу, у якой інфармавала аб узмацненні жорсткасці рэпрэсій у сувязі з надыходзячым спартыўным мерапрыемствам і ўзмацненні нецярпімасці рэжыму да любых крытычных выказванняў або іншадумства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства