viasna on patreon

Журналістаў затрымалі і прымусілі выдаліць відэа

2015 2015-06-11T09:16:26+0300 2015-06-11T09:16:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fota-zabaronal.jpg

Журналісты-фрылансеры, сябры ГА “БАЖ” Аркадзь Несцярэнка і Наста Храловіч 10 чэрвеня правялі каля 5 гадзін у Фрунзенскім РУУС Мінска.

Іх затрымалі ў часе здымкаў відэа-апытання пенсіянераў – наведнікаў сталічнай паліклінікі №20, вымушаных па тры гадзіны стаяць у чарзе па талоны да ўрачоў.

Калі журналісты гутарылі з людзьмі ўнутры паліклінікі, прадстаўнікі адміністрацыі папрасілі іх выйсці на вуліцу, а затым, як высветлілася, выклікалі міліцэйскі нарад. Затрыманне адбылося каля 7.40 раніцы, калі Несцярэнка і Храловіч здымалі пацыентаў на ганку ўстановы.

Журналістаў прывезлі ў РАУС Фрунзенскага раена, дзе тыя агулам правялі каля 5 гадзін. У іх выдалілі відэа, склалі пратакол апытання, а таксама правялі “прафілактычную гутарку” пра забароны на здымкі ў адміністратыўныю будынках без спецыяльнага дазволу. Пры размове прысутнічаў чалавек у цывільным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства