viasna on patreon

Правабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне: У валанцёраў - папаўненне

2015 2015-06-11T08:35:38+0300 2015-06-11T08:45:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/harkau-misia-10.06.2015-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валанцёры за працай

Валанцёры за працай

Яшчэ два беларускія актывісты - Ян Дзяржаўцаў і Леанід Аўтухоў далучыліся да валанцёрскай працы ў складзе Правабарончай Гуманітарнай Місіі ва Украіне, якая ўжо тыдзень дзейнічае ў Харкаве.

10 чэрвеня валанцёрскі цэнтр грамадскай арганізацыі «Станцыя Харкаў» зраніцы быў напоўнены перасяленцамі, якія прыйшлі для атрымання гуманітарнай дапамогі (памперсы для дзяцей, наборы прадуктаў і адзення). Беларускія праваабаронцы-валанцёры праводзілі анкетаванне сярод перасяленцаў з зоны АТА наконт працы "сабесаў" у розных раёнах г. Харкава. Часам перасяленцы дзяліліся сваімі праблемамі з нагоды працаўладкавання, бюракратычнай цяганіны (напрыклад, неабходнасцю атрымання даведак з зоны вайсковых дзеянняў), высокіх цэнаў за здымнае жытло. Вядома, пошук жылля — гэта самая асноўная праблема, паколькі яно дарагое, а грошай ва ўцекачоў, як зазвычай, небагата, гэтак жа як і магчымасцяў знайсці працу.

Дзеці, бацькі якіх атрымлівалі дапамогу ў цэнтры «Станцыя Харкаў», з задавальненнем бавілі час з беларускімі валанцёрамі за чытаннем кніжак, маляваннем ды размовамі.

З канкрэтнымі справамі беларускіх валанцёраў можна знаёміцца ў раздзеле “Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне” на нашым сайце, альбо на старонцы місіі ў Facebook

Валанцёры за працай
Ян Дзяржаўцаў і Леанід Аўтухоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства