viasna on patreon

“Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне”: 20 тон гуманітарнай дапамогі для Славянска

2015 2015-06-09T09:31:27+0300 2015-06-09T10:03:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/misija_harkau-salaueu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Салаўёў за пагрузкай гуманітарнай дапамогі.

Зміцер Салаўёў за пагрузкай гуманітарнай дапамогі.

У Харкаве працягвае дзейнасць “Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне”. Як паведамляюць беларускія валанцёры ў дзённіку місіі (‪#‎dzennikmisii), у панядзелак, 8 чэрвеня, Маргарыта Вялічкіна займалася маніторынгам працы аддзелаў сацыяльнага забеспячэння Харкава - наколькі якасна і аператыўна працуюць яны з перасяленцамі з зоны АТО.

Зміцер Салаўёў з Аляксеем Колчынам дапамагалі перавозіць гуманітарную дапамогу з мытнага складу на склад арганізацыі “Станцыя Харкаў”. Частка гуманітарнага грузу вагою 20 тонн пасля перакамплектацыі была адразу накіраваная ў Славянск.

Спальныя матрасы, ложкі, вопратка, ровары - ўсё гэта было сабранае ў Чэхіі валанцёрамі ў выглядзе ахвяраванняў ад грамадзян. Адзін з гэтых валянцёраў суправаджаў  груз ва Украіну. Выканаць усе патрабаванні і аформіць дакументы атрымалася на працягу 3 тыдняў пасля таго, як гуманітарка была прывезеная ў Харкаў.

На жаль, частка грузу дагэтуль яшчэ застаецца на мытным складзе - гэта дзесяткі, калі не сотні, мыліцаў. Іх не дазволілі вывезці і раздаваць інвалідам - няма пакуль дазволу, бо яны прылічаныя да лекавых сродкаў, таму патрэбна дадатковае узгадненне з Міністэрствам аховы здароўя.

Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне пачала сваю дзейнасць у Харкаве 4 чэрвеня. У складзе першай групы – супрацоўнікі  Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Надалей плануецца запрашаць жадаючых з іншых праваабарончых арганізацый. На дадзены момант у місіі прымае ўдзел 4 чалавекі, якія будуць змяняцца праз кожныя два тыдні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства