viasna on patreon

Гомель: Праваабаронца просіць прызнаць яго пацярпелым па крымінальнай справе

2015 2015-06-04T14:32:39+0300 2015-06-04T14:39:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-gomel-11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Л. Судаленка ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека. Страсбург

Л. Судаленка ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека. Страсбург

13 чэрвеня мінае 2-х месячны тэрмін з дня ўзбуджэння крымінальнай справы па факце распаўсюджвання з узломанай паштовай скрыні гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленка (sudalenko.mail.ru) парнаграфічных матэрыялаў. Сёння абаронца правоў звярнуўся ў абласное ўпраўленне Следчага камітэта з хадайніцтвам аб прызнанні яго пацярпелым па гэтай крымінальнай справе. Нагадаем, па справе ў якасці сведак ўжо апытаныя ўсе актывісты, якія маюць доступ да IP-адраса, з якога парнаграфічныя матэрыялы былі адпраўленыя ў раённую падатковую інспекцыю і абласное ўпраўленне Следчага камітэта. Па заканчэнні 2-х месячнага тэрміну папярэдняга расследавання следчы павінен прад'явіць крымінальнае абвінавачанне альбо прыпыніць расследаванне справы да моманту ўстанаўлення асобы, якая такім "незвычайным спосабам павіншавала супрацоўніц дзяржорганаў са святам 8-е Сакавіка".

У пісьмовым хадайніцтве следчаму камітэту Леанід Судаленка паказаў, што больш за 15 гадоў з'яўляецца публічным чалавекам (старшыня ГГА РГА "Прававая ініцыятыва") і ўвесь гэты час аказвае прававую і юрыдычную дапамогу пацярпелым грамадзянам па абароне грамадзянскіх і палітычных правоў. Яго дзейнасць не засталася не заўважанай з боку спецслужбаў - у сетцы Інтэрнэт з'явіўся сайт сумніўнага ўтрымання, на старонках якога размяшчаецца паклёпніцкая, не адпавядаючая сапраўднасці інфармацыя пра грамадскую дзейнасць і асабістым жыцці праваабаронцы.

Пасля таго, як Леанід Судаленка заняўся абаронай асуджанага да смяротнага пакарання гамяльчаніна і яго маці, тут перайшлі да адкрытых пагрозаў як у адрас самога праваабаронцы, так і ў адрас яго дзяцей. Спробы ўсталяваць рэдакцыю сайта поспеху не прынеслі - міліцыя, адмаўляючыся ўсталяваць IP-адрас  пагражаючых, адправіла праваабаронцу ў Англію, дзе па іх версіі, зарэгістраваны гэты рэсурс.

"Перакананы, дадзеная правакацыя арганізавана асабіста супраць мяне за спробу выявіць і прыцягнуць да адказнасці тых, хто займаецца паклёпам ў сетцы Інтэрнэт, перайшоўшы ў апошні час да здзяйснення крымінальных злачынстваў (пагрозы забойствам мне і маім дзецям, ўзлом паштовай скрыні ў сетцы Інтэрнэт і сацыяльнай сеткі "Твітэр", распаўсюджванне ад майго імя і з выкарыстаннем майго IP-адрасу парнаграфічных матэрыялаў)", - тлумачыць сваю пазіцыю Леанід Судаленка.

"Прымаючы пад увагу той факт, што ў дзень адпраўкі парнаграфіі з маёй узламанай скрыні я яе ўжо не кантраляваў і не меў да яе доступу, а таксама той факт, што крымінальным злачынствам мне нанесена значная маральная шкода, я прашу следчага вынесці пастанову аб прызнанні мяне пацярпелым", - рэзюмаваў юрыст.

Абаронца правоў не сумняваецца, што паклёп і пагрозы ў Інтэрнэце, ўзлом паштовай скрыні і адпраўка ў адрас дзяржструктур порна, з'яўляюцца звёнамі аднаго ланцуга, накіраванага на дыскрэдытацыю як яго асабіста, так і дыскрэдытацыю яго праваабарончай дзейнасці.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства