Напад на праваабарончыя арганізацыі ў Грозным
У Грозным 3 мая невядомымі быў разгромлены офіс праваабарончай арганізацыі "Камітэт супраць катаванняў". Супрацоўнікі офіса змаглі выбрацца праз вокны. Зараз невядомыя бяруць штурмам офіс “Зводнай мабільнай групы” праваабаронцаў у тым жа будынку. Людзі ў масках выбіваюць дзверы кувалдай. Службовы аўтамабіль ЗМГ, які знаходзіўся ў двары, разбіты пагромшчыкамі. Паліцыя працяглы час ніяк не рэагуе на званкі пацярпелых.
Пагром доўжыцца ўжо больш за гадзіну, аднак паліцыі на месцы да гэтага часу няма. "На працягу гадзіны тэлефанавалі ў МУС ЧР, УМВД па горадзе Грозны, СУ СК па Чачэнскай Рэспубліцы. Ніякай рэакцыі няма да гэтага часу, ніхто не прыехаў", - пішуць праваабаронцы на старонцы ў Facebook. Спробы звязацца з начальнікам паліцыі ЧР - Апці Алаўдзінавым выніку не далі.
Сёння раніцай у Грозным быў адменены мітынг супраць "няправільнага" асвятлення падзей заходнімі СМІ, аднак яго замяніў мітынг каля офіса "Камітэта супраць катаванняў" у абарону Джамбулата Дадаева, забітага паліцыянтамі з Стаўрапаля пры спробе затрымання ў Грозным.
Гэта ўжо другі напад на офіс праваабаронцаў за апошнія паўгады. Напрыканцы 2014 офіс "Зводнай мабільнай групы" праваабаронцаў, якія працуюць пад эгідай "Камітэта супраць катаванняў» быў спалены.