viasna on patreon

Усё, што вы хацелі ведаць пра правы чалавека: семінары ў Магілёве, Гомелі і Віцебску!

2015 2015-06-04T10:57:00+0300 2015-06-04T10:58:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/keep-calm-and-fight-for-human-rights.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра Правы Чалавека вы, хутчэй за ўсё, не пачуеце ва ўніверсітэтах і каледжах. Калі хочаце даведацца пра іх больш, пазнаёміцца з такімі ж як і вы і пачаць па-троху змяняць гэты свет — прыходзьце на семінар у сваім горадзе! Магілёў — 11 чэрвеня. Гомель — 18 чэрвеня. Віцебск — 9 ліпеня.

Запаўняйце анкеты тут!

Пра што праграма?

Падчас двухгадзіннага семінара мы пагутарым пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца Правы Чалавека. Зразумеем, калі нашы правы парушаюцца, а калі не і якія існуюць механізмы іх абароны.

Таксама мы паразважаем аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека — гэта вельмі канкрэтныя рэчы.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.

Дзе і калі адбудзецца?

  • Бліжэйшы семінар ў Магілёве пройдзе 11 чэрвеня (чацвер). Пачатак а 18.30. Працягласць — каля 2 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі. Чакаем заявак да 9 чэрвеня ўключна!
  • Семінар у Гомелі пройдзе 18 чэрвеня (чацвер, скрайні тэрмін падачы заявак 16 чэрвеня)
  • Семінар у Віцебску адбудзецца 9 ліпеня (чацвер, скрайні тэрмін падачы заявак 7 ліпеня).

Падаць заяўку на любы семінар можна да дэдлайну: проста абірайце ў анкеце свой горад.

Увага! Пры запаўненні анкеты вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

 

«Правы Чалавека «на пальцах» — сталая асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.

Далучайцеся да нас Вконтакте, Facebook, Twitter, Instagram, Youtube.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства