viasna on patreon

Павел Сапелка: Суды ў месцах пазбаўлення волі фактычна праходзяць у закрытым рэжыме, паколькі патрапіць на іх немагчыма

2015 2015-05-28T14:28:51+0300 2015-05-28T14:39:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sapelko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка

Павел Сапелка

Юрыст Павел Сапелка, якому не дазволілі патрапіць на выязное судовае пасяджэнне ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17, дзе разглядалася пытанне аб змене рэжыму ўтрымання Мікалая Статкевіча, звярнуўся са скаргай ва Упраўленне Дэпартамента выканання па Магілёўскай вобласці. Паколькі разгляд крымінальных спраў ва ўсіх судах адкрыты, за выключэннем асобных выпадкаў, Павел Сапелка палічыў, што пры гэтым былі абмежаваныя ягоныя правы.

У сувязі з гэтым ён прасіў правесці праверку выкладзеных у скарзе фактаў, усталяваць асобу, якая парушыла закон і ягоныя правы з прыцягненнем да дысцыплінарнай адказнасці, растлумачыць парадак доступу грамадзян у выязныя судовыя пасяджэнні на тэрыторыі месцаў пазбаўлення волі, а таксама арганізаваць правядзенне выязных судовых пасяджэнняў на тэрыторыі месцаў пазбаўлення волі з захаваннем гарантый справядлівага суда і прынцыпу галоснасці.

Начальнік упраўлення Дэпартамента выканання пакарання МУС па Магілёўскай вобласці В. Скамарох у сваім адказе паведамляе юрысту, што фактаў неправамоцных дзеянняў прадстаўнікоў адміністрацыі Папраўчай калоніі №17 у ходзе праверкі не выяўлена.

Ігнаруючы па-сутнасці выкладзеныя ў скарзе аргументы, Скамарох канстатуе, што іншыя асобы маюць права наведваць установы, выконваючыя пакаранне, па дазволу адміністрацыі гэтых устаноў альбо адпаведных вышэйстаячых органаў кіравання гэтымі установамі.

“Судовае паседжанне, якое Вы хацелі наведаць, было адкрытым, аднак праходзіла... на тэрыторыі рэжымнага аб’екту, у сувязі з чым свабодны праход на яго тэрыторыю забаронены”.

Фактычна з адказу вынікае, што на выязныя суды, якія адбываюцца ў калоніях і іншых месцах выканання пакарання, практычна патрапіць немагчыма. Маючы права прысутнічаць у адкрытым судовым пасяджэнні скарыстацца ім у такой сітуацыі проста малаверагодна.

Павел Сапелка не пагадзіўся з адказам Упраўлення Дэпартамента выканання пакарання па Магілёўскай вобласці і будзе абскарджваць дзеянні службовых асоб Шклоўскай папраўчай калоніі №17 у вышэйшай інстанцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства