viasna on patreon

Кухня TV: Чаму інваліднасць з’яўляецца праваабарончай праблемай

2015 2015-05-27T23:35:00+0300 2015-05-27T14:57:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuchnia-dysktyminacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 2006 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Канвенцыю аб правах інвалідаў. Мэта дакумента заключаецца ў заахвочванні, абароне і забеспячэнні поўнага і роўнага ажыццяўлення людзьмі з інваліднасцю ўсіх правоў чалавека і асноўных свабод, а таксама стаўленні з павагай да іх годнасці. На сённяшні момант 158 краін падпісалі Канвенцыю ААН аб правах інвалідаў, яшчэ 141 дзяржава ратыфікавала яе, а Беларусь пакуль застаецца адзінай краінай у Еўропе, якая да гэтага часу не падпісала і не ратыфікавала гэты міжнародны дакумент.

Новы выпуск праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” прысвечаны пытанню дыскрымінацыі людзей з інваліднасцю. У ім прынялі ўдзел дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Эніра Браніцкая, адзін з заснавальнікаў і каардынатар праектаў арганізацыі Сяргей Драздоўскі, а таксама намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

“Астранамічныя сумы марнуюцца на стварэнне даступнага асяроддзя, аднак дзяржава не хоча перадаваць шэраг паўнамоцтваў самому чалавеку з інваліднасцю, каб ён меў магчымасць уплываць на стварэнне гэтага навакольнага даступнага асяроддзя,” – адзначае Сяргей Драздоўскі.

Прыёмная Офіса па правам людзей з інваліднасцю атрымлівае ад 800 да 1200 зваротаў ад грамадзян. Адна з асноўных праблем – адмова ў павазе чалавечай годнасці, зняважлівае стаўленне да людзей з інваліднасцю. На думку кіраўнікоў арганізацыі, неабходна перайсці ад медыцынскай праблемы, калі інваліднасць разглядаецца як дыягназ, захворванне, да разумення і прызнання факту наяўнасці бар'ераў у грамадстве ў выглядзе стэрэатыпаў. Важна, каб грамадства бачыла праблемы Даступнасці значна шырэй, чым проста безбар'ернае асяроддзе. Бо Даступнасць - гэта не толькі пандусы і пад'ёмнікі. І далучэнне да Канвенцыі аб правах інвалідаў спрыяла б фармаванню і замацаванню ў грамадстве тых каштоўнасцяў, якія нясе ў сабе Канвенцыя, а увядзенне ў заканадаўства самога паняцця дыскрымінацыі абараняла б правы людзей з інваліднасцю.

Чыноўнікі сцвярджаюць, што белорускае грамадства не падрыхтаванае да прыняцця Канвенцыі, людзі з інваліднасцю ўпэўненыя, што гэта задача дзяржавы дапамагаць грамадству і ствараць для гэтага ўмовы.

Іншыя выпускі праваабарончага відэапраекта “Кухня TV”

Кухня TV: Чаму інваліднасць з’яўляецца праваабарончай праблемай

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства