viasna on patreon

Катаванне сваякоў раccтралянага - пяты аргумент супраць смяротнага пакарання (відэа)

2015 2015-05-26T11:15:58+0300 2015-05-26T15:32:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smiarotniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камітэт па правах чалавека ААН неаднаразова заяўляў пра тое, што сама працэдура смяротнага пакарання ў Беларусі падпадае пад прыкметы катаванняў і бесчалавечнага стаўлення, як да самога пакаранага смерцю, так і да яго сваякоў. Не паведамляецца пра дату выканання смяротнага прысуду, а знаходжанне ў камеры смяротнікаў расцягваецца на некалькі месяцаў і гэта вельмі жорстка ўспрымаецца чалавечай псіхікай. Асуджаны не можа рэальна ўсведамляць, калі прысуд буде прыведзены ў выкананне, калі наступіць апошні дзень яго жыцця, ён не можа падрыхтавацца да гэтага жорсткага акту.

Праваабаронца Гары Паганяйла гаворыць: “У Беларусі працягвае дзейнічаць закон, які датычыцца яшчэ савецкага перыяду, калі пры выкарыстанні выключнай меры пакарання ў выглядзе расстрэлу труп пакаранага сваякам не выдаюць, месца пахавання не паведамляюць. І такім чынам спрабуюць зрабіць таямніцай і саму дату выканання прысуду, і месца, дзе пахаваны чалавек”.

Глядзець таксама:

Першы аргумент супраць смяротнага пакарання -- судовая памылка 

Другі аргумент супраць смяротнага пакарання -- выканаўцы, якія забіваюць ад імя дзяржавы 

Трэці аргумент супраць смяротнага пакарання – рэлігійны

Чацверты аргумент супраць смяротнага пакарання - забойствы палітычных апанентаў, масавыя расстрэлы. 

Катаванне сваякоў раccтралянага - пяты аргумент супраць смяротнага пакарання (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства