viasna on patreon

“СНД адбудоўвае лагер паліцэйскіх дзяржаў”

2015 2015-05-25T14:41:04+0300 2015-05-25T14:42:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/politsiya-stoit-stroem.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Алесь Бяляцкі пракаментаваў на сваёй публічнай старонцы ў Facebook інфармацыю пра паседжанне Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў дзяржаў-удзельніц СНД, якое 25 – 27 траўня праходзіць у Душанбэ.

Як паведамляе Цэнтральнаазіяцкая служба навінаў, прадстаўнікі спецслужбаў з’ехаліся ў сталіцу Таджыкістана, каб “абмеркаваць сумесныя меры па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі на прасторы СНД, шляхі павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння ў рамках Савета па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам, пытанне аб актывізацыі на прасторы СНД экстрэмісцкай і іншай супрацьпраўнай дзейнасці аб'яднанняў праварадыкальнай (неанацысцкай) скіраванасці і іх магчымым удзеле ў рэалізацыі тэхналогій “каляровых рэвалюцый”.

“У межах СНД усе меньш думаюць пра чалавека і ягоныя правы, а ўсё больш пра тое, як абмежаваць свабоду доступа да інфармацыі грамадзянам краінаў-удзельніц. Прычым функцыі кантралёраў ізноў ускладаюцца на спецслужбы, як гэта было ў Савецкім Саюзе. СНД адбудоўвае лагер паліцэйскіх дзяржаў”, - напісаў Алесь Бяляцкі.

Нагадаем, што пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў СНД у галіне інфармацыйнай бяспекі Беларусь ратыфікавала 24 чэрвеня 2014 года. Як заявіў тады старшыня КДБ Валерый Вакульчык, практычная рэалізацыя пагаднення мусіць садзейнічаць “больш эфектыўнаму выкарыстанню найноўшых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для ўзмацнення супрацьдзеяння пагрозам інфармацыйнай бяспекі краінаў СНД у мэтах найбольш поўнага забеспячэння рэалізацыі асноўных правоў і свабодаў грамадзянаў”.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства