viasna on patreon

Прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» ў Варшаве

2015 2015-05-25T12:33:13+0300 2015-05-25T12:33:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/halodnae-.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэзентацыя кнігі старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» адбудзецца 28 мая ў Беларускім доме ў Варшаве.

Галоўная тэма кнігі - успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучоба ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюцца дакументы таго часу, звязаныя з грамадскай дзейнасцю Алеся Бяляцкага.

“Халоднае крыло Радзімы” - своесаблівы працяг кнігі “Асвечаныя беларушчынай”. Некаторыя з эсэ раней публікаваліся ў перыядычным друку.

Укладаннем кнігі займалася праваабаронца і пісьменніца Паліна Качаткова. Як паведаміў сайту Радыё “Рацыя” арганізатар прэзентацыі, сустаршыня Беларускага Дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк, кніга вельмі карысная для сённяшняга чытача:

- Адбудзецца прэзентацыя кнігі “Халоднае крыло Радзімы”. Гэтая кніга была цалкам падрыхтаваная за кратамі – у беларускай лукашэнкаўскай турме. І яна апавядае пра дзейнасць грамадскіх ініцыятываў у далёкія 80-я гады за часамі Савецкага Саюза. І той досвед – ён даволі цікавы і шмат пра што можа распавесці.  

Прэзентацыя кнігі ў Беларускім Доме ў Варшаве (ul. Wiejska 13/3) адбудзецца 28-га траўня. Пачатак а 18-й гадзіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства