viasna on patreon

Баранавічы: скарга на забарону першамайскага пікета прызнана неабгрунтаванай

2015 2015-05-22T14:04:23+0300 2015-05-22T14:04:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-sud-gryk-pershamaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Баранавіцкага раёна 21 траўня адбыўся разгляд справы па заяве Рыгора Грыка, які аспрэчваў забарону правядзення першамайскага пікета мясцовым гарвыканкамам. Суддзя Мікалай Селімановіч прызнаў неабгрунтаванымі патрабаванні грамадскага актывіста.

Рыгор Грык даказваў суду, што выканаў усе патрабаванні Закона аб масавых мерапрыемствах: своечасова падаў заяву на пікет у дазволеным гарвыканкамам месцы і асабістае абавязацельства самастойна прыбраць тэрыторыю пасля правядзення пікета, стварыў групу з 3-х чалавек для ажыццяўлення аховы грамадскага парадку падчас масавага мерапрыемства. Таксама заключыў дамову з гарадской паліклінікай па абслугоўванні першамайскай акцыі салідарнасці працоўных.

Кіраўнік юрыдычнага аддзела гарвыканкама паведаміла суду, што прычына адмовы ў правядзенні першамайскага пікету заключаецца ў тым, што ў заяве не было сказана, ці будуць ва ўдзельнікаў пікета аўтамабілі і піратэхнічныя сродкі.

Прадстаўнік Рыгора Грыка ў судзе, праваабаронца Уладзімір Малей даказваў, што такое паведамленне ў Законе “Аб масавых мерапрыемствах” не прадугледжана.

– Які можа быць транспарт, калі пікет я планаваў правесці ў старым парку горада, дзе ёсць толькі пешаходныя ходнікі для наведвальнікаў гэтага месца адпачынку. А пра піратэхнічныя сродкі нічога не пісаў у заяве, бо і не планаваў іх выкарыстоўваць, – пракаментаваў Рыгор Грык.

Грамадскі актывіст мае намер аспрэчваць несправядлівае, на яго думку, рашэнне суда ў вышэйстаячай інстанцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства