viasna on patreon

Брэст: на незалежную журналістку Аліну Літвінчук завялі чарговую адміністрацыйную справу

2015 2015-05-21T17:42:56+0300 2015-05-21T17:42:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alina-lirvinchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналістка Аліна Літвінчук

Журналістка Аліна Літвінчук

У чацвёрты раз – па абвінавачанні ў парушэнні артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністратыйных правапарушэннях, а фактычна – за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі.

Аліна Літвінчук атрымала па пошце копію пратакола, складзенага супрацоўнікам міліцыі Анатолем Чарнавокім. З дакумента вынікае, што незалежная журналістка зрабіла інтэрв’ю з актывісткай Аленай Каховіч, якое пасля было размешчана “ў кампутарнай сетцы Інтэрнэт на сайце польскай радыёстанцыі Радыё Рацыя”. У пратаколе адзначаецца, што паколькі Аліна Літвінчук не мае акрэдытацыі ў якасці журналіста на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, яна парушыла патрабаванне артыкула 36 Закона “Аб сродках масавай інфармацыі”, бо “здзейсніла незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”.
Дагэтуль сёлета ў дачыненні да Аліны Літвінчук былі заведзены і разгледжаны судамі дзве адміністрацыйныя справы, паводле якіх журналістку аштрафавалі агулам на 70 базавых велічынь. Яшчэ адна адміністрацыйная справа Літвінчук судом пакуль не разгледжана.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства