Адмова па ўсіх памяшканнях для з’езду БХД: аргкамітэт падае заяўку на з’езд на плошчы Свабоды
Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты атрымалі апошнія адмовы на вылучэнне памяшкання ля правядзення ўстаноўчага з’езду Партыі БХД. Апошнія заявы ў вуснай форме, бо пісьмовых адказаў так і не паступіла, прыйшлі ад Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру і Канцэртнай залы на Матусевіча.
Таксама пісьмовая адмова прыйшла ад ДК МТЗ, у якім праходзілі ўсе папярэднія чатыры з’езды БХД. Прычына – "падрыхтоўчыя працы да магчымага рамонту”.
"Відавочна, усе адмовы палітычная, відавочна, што памяшканні вольныя, і прыдумляюцца адмовы кшталту падрыхтоўчых прац да магчымага рамонту. Падобная сітуацыя была і ў ранейшыя разы, калі неўзабаве перад з’ездам дазволы прыходзілі, але ў гэты раз спрыяць вылучэнню памяшкання адмовіўся Мінгарвыканкам. Таму мы вырашылі падаць заяўку на правядзенне з’езду на вольным паветры – у горадзе менску на плошчы Свабоды. Будзем чакаць адказу, ці гатовыя ўлады даць магчымасць правесці з’езд хаця б на вуліцы”, - адзначыў адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.