Генпракуратура вынесла вайскоўцам папярэджанне за парушэнне моўнага заканадаўства
Генаральная пракуратура прызнала абгрунтаванай скаргу салігорскага сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Малочкі аб неадпаведнасці патрабаванням заканадаўства рускамоўнага адказу Упраўлення па ўшанаванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь на беларускамоўны зварот партыйца.
“У сувязі з дапушчаным парушэннем, дачай адказу не на мове звароту, начальніку Упраўлення Варановічу С. Н. аб’яўлена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закону,” - паведаміў старшы пракурор нагляднага аддзелу ўпраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках А. В. Буйлянкоў.
Нагадаем, напярэдадні вынясення канчатковага рашэння Генеральнай пракуратуры па дадзенай скарзе прадстаўнікі Узброенных сіл прынеслі свае “найглыбейшыя прабачэнні за адказ на рускай мове” салігорцу Віктару Малочку.