viasna on patreon

Прызначана дата суду на Юрыем Рубцовым

2015 2015-05-20T16:17:54+0300 2015-05-20T16:18:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rubcou_juryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў, удзельнік "Дзядоў-2013"

Юрый Рубцоў, удзельнік "Дзядоў-2013"

Суд над палітвязнем Юрыем Рубцовым адбудзецца 27 мая ў 10.00 у судзе Пружанскага раёна. Разбірацца ў крымінальнай справе па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса (“ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”) будзе суддзя Мікалай Рэпіха. Максімальны прысуд, які можа пагражаць палітзняволенаму па гэтым артыкуле – пазбаўленне волі на тэрмін да трох год.

На дадзены момант Юры Рубцоў знаходзіцца ў СІЗА горада Баранавічы і трымае галадоўку.

Нагадаем, падставай да ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі матэрыялы органаў дазнання за парушэнне парадку і ўмоў адбыцця пакарання, прадугледжаных часткай 3 артыкула 47 Крымінальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь і правіламі ўнутранага распарадку, якія абавязваюць асуджанага працаваць паводле накіравання адміністрацыі папраўчай установы адкрытага тыпу. Абвінавачаны чатыры разы адмовіўся ад прапанаваных яму вакантных пасадаў, што ўтварае склад злачынства ў выглядзе ўхілення ад адбыцця пакарання паводле выраку суду.

Юрый Рубцоў адмаўляўся працаваць на прапанаваных прадпрыемствах з-за нізкага заробку і патрабаваў забяспечыць яго працай з сярэднім заробкам па краіне – 600 долараў. Палітвязень таксама нязгодны з тым, што ва ўстановах адкрытага тыпу пры прадстаўленні працы парушаецца працэдура працаўладкавання і звальнення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства