viasna on patreon

Судзяць Максіма Вінярскага, які назваў міліцыянта «упыром»

2015 2015-05-20T11:49:04+0300 2015-05-20T11:49:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viniarski-3.jpg
Максім Вінярскі.

Максім Вінярскі.

У Смалявіцкім раённым судзе пачаўся адміністрацыйны працэс над актывістам «Эўрапейскай Беларусі» Максімам Вінярскім, якога абвінавачваюць у абразе міліцыянта са Смалявіцкага РУУС.

Паводле пратаколу, які быў складзены на Вінярскага 15 траўня, ён назваў «упыром» міліцыянта Лесіцу. Інцыдэнт адбыўся, калі актывісты, у тым ліку Вінярскі, прыехалі да Смалявіцкага РУУС, каб сустрэць пасьля адбыцьця арышту свайго аднадумцаЛеаніда Кулакова.

Адміністрацыйную справу Вінярскага разглядае судзьдзя Ліна Бародзіч. Актывісту пагражае адміністрацыйны арышт. У судзе Максім Вінярскі заявіў, што ня лічыць выкарыстанае ім на адрас міліцыянта слова «ўпыр» абразай і спаслаўся на слоўнік Даля. «Паводле Даля, вампір, ці ўпыр — гэта жорсткі, злы чалавек», — сказаў Максім Вінярскі. Нібыта гэтак ён ацаніў дзеяньні міліцыянта, паколькі той адмаўляўся даваць праўдзівую інфармацыю пра месца знаходжаньня арыштаванага Леаніда Кулакова.

Сёньня міліцыянт Лесіцаў суд не зьявіўся. З гэтай прычыны судзьдзя Бародзіч абвясьціла ў працэсе перапынак. Суд працягнецца заўтра, 21 траўня. Максім Вінярскі хадайнічае аб правядзеньні лінгвістычнай экспэртызы адносна слова «ўпыр». Гэтае хадайніцтва судзьдзя мусіць разгледзець, калі працэс адновіцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства