Старшыня ўправы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа адказаў Міністэрству інфармацыі Беларусі адносна папярэджання
https://spring96.org/be/news/77362
2015
2015-05-20T09:28:20+0300
2015-05-20T09:28:20+0300
2015-05-20T09:28:20+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vapa.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня ўправы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа паведамляе міністру інфармацыі Ліліі Ананіч, што “сайт Racyja.com з’яўляецца неад’емнай часткай радыё. Сайт поўнасцю беларускамоўны і з’яўляецца важнай часткай нацыянальна-культурна-духоўнага жыцця усіх беларусаў. На жаль, пісьмо Вашага ведамства да нас толькі на рускай мове, так як і да ўсіх астатніх, хто атрымаў такія лісты, лічу непрымальным для тытульнай назвы дзяржавы і ягонага народа…
Яўген Вапа: Калі Міністэрства інфармацыі выносіць нам “папярэджанне” за распаўсюд неаб’ектыўнай інфармацыі, якая можа “нанесці шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам”, дык просім канкрэтныя прыклады.